Клімент XII, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Клімент XII Clemens PP. XII |
||
|
||
|---|---|---|
| 12 ліпеня 1730 — 6 лютага 1740 | ||
| Каранацыя: | 16 ліпеня 1730 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Бенедыкт XIII | |
| Пераемнік: | Бенедыкт XIV | |
| Імя пры нараджэнні: | Ларэнца Карсіні Lorenzo Corsini |
|
| Нараджэнне: | 7 красавіка 1652 Фларэнцыя, Таскана |
|
| Смерць: | 6 лютага 1740 (87 гадоў) Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | невядома | |
| Епіскапская хіратанія: | 1690 | |
| Кардынал з: | 1706 | |
Клімент XII (лац.: Clemens PP. XII, свецкае імя: Ларэнца Карсіні, іт. Lorenzo Corsini) 7 красавіка 1652, Фларэнцыя - 6 лютага 1740) — папа рымскі з 12 ліпеня 1730 да 6 лютага 1740.
Ларэнца Карсіні нарадзіўся 7 красавіка 1652, паходзіў з фларэнтыйскай дваранскай сям'і. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Пізе і ва ўзросце 33 гадоў прыняў святарскі сан. Клімент XI ў 1706 ўручыў яму кардынальскую шапку. 78-гадовы Клімент XII быў амаль сляпы і вельмі хворы. За яго кіраваў непот, кардынал Неры Карсіні.