Клінганская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клінганская мова
Qapla'.svg
Саманазва: tlhIngan Hol
Створаны: Марк Окранд
Агульная колькасць носьбітаў: "каля тузіна"[1] вольна валодаючых (1996)
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы

Клі́нганская мова - штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказа Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла "Зорны шлях". У адрозненні ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, і таксама рэгулюючую арганізацыю - Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову і навуковы часопіс, развіваючы мову.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан ("Скоці") яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3 : У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільма.[2]

Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб'яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзе.[3] У фанэтыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка, і іншыя, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена "чужога" гучання.

Пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

Для серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайна іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбетскага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім острых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна паслядоўна замяняючымі літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта.

Існаванне[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1992 года[4] існуе Інстытут Клінгана, створаны для падтрымкі мовы, які выдаў некалькі падручнікаў па ёй. Ёсць таксама часопіс на клінганскай мове, які выходзіць раз у квартал.
  • У 2004 годзе была створана Вікіпедыя на клінганскай мове[5], але потым, яна была перанесена на klingon.wikia.com.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

На аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var'aq.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]