Клісфен
Клісфен (грэч. Κλεισθένης) — афінянін, сын Мегакла і Агарысты, унук сікіёнскага тырана таго ж імя (Клісфен Старэйшы), з шляхетнага роду Алкмеанідаў.
Барацьба супраць тыраніі [правіць]
Першае згадванне аб Клісфене (зрэшты, гэта нельга лічыць цалкам даказаным) змяшчаецца ў фрагменце афінскага надпісу са спісам архонтаў, з якога вынікае, што Клісфен быў архонтам 525 г. да н. э. Гэта супярэчыць антычнай традыцыі, паводле якой Алкмеаніды былі выгнаныя тыранам Пісістратам і з тых часоў пастаянна змагаліся з тыраніяй і прымушае навукоўцаў меркаваць, што Клісфен, у ліку іншых Алкмеанідаў, быў вернуты ў Афіны Пісістратам ці хутчэй яго сынамі Гіпіем і Гіпархам і зноў выгнаны пасля забойства Гіпарха Гармодзіем і Арыстагітонам ў 514 г. да н. э. З гэтага моманту Алкмеаніды, на чале якіх стаяў Клісфен, сапраўды развіваюць актыўную барацьбу супраць тыраніі: ўмацоўваюць мястэчка Ліпсідрый, а пасля панесенага там ваеннага паражэння - падкупляюць Дэльфійскі аракул, які дае загад спартанцам вызваліць Афіны. Загад быў выкананы ў 510 г. да н. э. пры актыўнай дапамозе афінскіх праціўнікаў тыраніі; аб канкрэтнай ролі Клісфена ў падзеях крыніцы нічога не гавораць, але яна павінна была быць немалой.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.346
- Francotle L’organisation de la cité athénienne et la reforme de Clisthènes. Париж, 1893.
- Hug. Studien aus dem klass. Alterth. I, Фрейбург, 1881.
- Schoell. Ueber die Kleisth. Phratrien. 1890.