Кнуд Лавард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кнуд Лавард
дацк.: Knud Lavard
Кнуд Лавард. Выява ў царкве Вігерстэда каля Рынгстэда.
Кнуд Лавард. Выява ў царкве Вігерстэда каля Рынгстэда.
ярл Шлезвіга
1115 — 1131
Пераемнік Магнус Моцны
Спадчыннік Вальдэмар I Вялікі
кароль Венедаў
1129 — 1131
Папярэднік Святаполк, князь бодрычаў
Пераемнік Прыбыслаў Вагрскі і Ніклат

Нараджэнне 12 сакавіка 1096
Смерць 7 студзеня 1131 (34 гады)
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Эрык I, кароль Даніі
Маці Бодыль Тургатсдатэр[d]
Жонка каля Інгеборга Мсціслаўна[1][2]
Дзеці Вальдэмар I Вялікі[1], Christina of Denmark[d][3], Margrethe Knudsdatter[d] і Katarina Knudsdatter[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кнуд Лавард (дацк.: Knud Lavard, 12 сакавіка 1096 — 7 студзеня 1131) — сын караля Даніі Эрыка I.

Герцаг Шлезвіга[правіць | правіць зыходнік]

На выбарах караля пасля смерці Эрыка I Кнуд не разглядаўся ў якасці прэтэндэнта, паколькі яму ў той час было менш 10 гадоў. У выніку каралём быў выбраны брат Эрыка Нільс. У 1115 годзе[4] кароль зрабіў яго ярлам Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга), і наступныя 15 гадоў ён правёў у бітвах з вендамі. Пазней Кнуд сам абвясціў сябе герцагам (дацк.: hertug) Шлезвіга.

Урэшце Кнуду ўдалося ўсталяваць мір на мяжы, а пасля таго як у 1129 княжацкі род вендаў загас, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабіў яго князем і дараваў тытул герцага Гольштэйнскага.

Кароль бодрычаў[правіць | правіць зыходнік]

Кнуд, купіўшы ў 1129 годзе ў Лотара права называцца каралём бодрычаў, прызнаў сябе васалам імператара. У гэты ж год ён уварваўся ў сваё каралеўства і заснаваў Альберг. Паланіўшы падчас уварвання іншага прэтэндэнта на трон Прыбыслава[5] і Ніклата («старэйшага ў бодрыцкай зямлі»), Кнуд стаў кіраваць над бодрычамі. Палонныя ў кайданах былі адпраўлены ў вязніцу Шлезвіга, дзе і знаходзіліся да таго часу пакуль не заплацілі выкуп і не прызналі Кнута сваім кіраўніком.

Кнуд быў заступнікам Віцэліна і Людальфа, якія працягвалі хрысціянізацыю земляў.

Забойства і яго наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Кнуд быў даволі папулярны і ўспрымаўся як пераемнік свайго дзядзькі, гэтым ён нажыў сабе ворагаў пры каралеўскім двары, якія падвяргалі сумневу яго лаяльнасць і асцерагаліся яго блізкасці да імператара, васалам якога ён быў як валадар Гольштэйна. Невядома, ці мелі падазрэнні падставу, але ў 1131 годзе яго супернік, сын караля Нільса Магнус, арганізаваў забойства Кнуда — у лесе Харальдстэд (дацк.: Haraldsted) на поўнач ад Рынгстэда ў цэнтры Зеландыі.

Гэта забойства справакавала паўстанне, якое перарасло ў грамадзянскую вайну. У вырашальнай бітве паміж прыхільнікамі дзвюх партый 4 чэрвеня 1134 годзе ля бухты Фотэвік у Сконэ Магнус загінуў, Нільс бег, але пазней таксама быў забіты. Барацьба за трон працягвалася яшчэ шмат гадоў, пакуль у 1157 да ўлады не прыйшоў сын Кнуда Вальдэмар, які нарадзіўся праз некалькі дзён пасля яго смерці. Папулярнасць у народзе, каварнае забойства і наступнае ўзыходжанне яго сына спрыялі хуткай кананізацыі Кнуда ў 1170 годзе.

Сваю мянушку Lavard Кнуд атрымаў ад вендаў (абадрытаў), яна азначае Валадар. Гэта слова мае то ж паходжанне, што і англ. Lord.

У 1131 годзе пасля гібелі Кнуда Лаварда бодрыцкую дзяржаву падзялілі Прыбыслаў і Ніклат.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Прыблізна з 1116 года муж Інгеборгі, дачкі Мсціслава Вялікага

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Напрыклад KNUD "Lavard/the Lord" (англ.). Foundation for Medieval Genealogy., Knut IV. Laward (ням.). Genealogie des Mittelalters. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Іншыя крыніцы называюць 1119 год Slesvik. Regnal chronologies. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013.
  5. Гельмальд называе яго пляменнікам Генрыха 49. Пра Кнута

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]