Кнуд V

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Брактэат Кнуда V

Кнуд V (дацк.: Knud 5., 11299 жніўня 1157, Роскіле) – кароль Даніі з 1146 года. Суправіцель Свена III і Вальдэмара I.

Унук дацкага караля Нільса, сын Магнуса Моцнага. Пасля адрачэння Эрыка III феадалы Ютландыі абвясцілі яго каралём. Наступныя некалькі гадоў ён дарэмна спрабаваў перамагчы ў барацьбе са сваім траюрадным братам Свенам III – кіраўніком Зеландыі. У 1151 годзе Кнуд быў выгнаны з Даніі. Яго просьба да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху I дапамагчы дазволіла яму стаць толькі суправіцелем Свена III.

Сакрэтны саюз з Вальдэмарам (сын Кнуда Лаварда, забітага бацькам Кнуда V) прывёў да ўцёкаў Свена III з краіны ў 1154 годзе. Кнуд і Вальдэмар сталі разам кіраваць краінай. Паводле вынікаў новай міжусобнай вайны ў 1157 годзе Кнуд стаў кіраўніком Зеландыі, але падчас святкавання прымірэння ў Роскіле меркавана быў забіты воінамі Свена III.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]