Князь-возера (балет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Князь-возера, балет)
Князь-возера
Афіша/постар/сцэна
Жанр балет
Заснаваны на лібрэта М. М. Клімковіч
Кампазітар В. А. Залатароў
Рэжысёр Б. Мардвінаў
Харэограф К. А. Мулер
Акцёры С. У. Дрэчын
А. В. Нікалаева
Краіна БССР
Год 1949

«Князь-возера» — балет у 4 актах 7 карцінах[1] кампазітара Васіля Залатарова, пастаўлены Канстанцінам Мулерам у 1949 годзе[2]. Дырыжор — Ілья Гітгарц, Б. Мардвінаў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Лібрэта спектакля напісаў М. М. Клімковіч у сааўтарстве з В. Вайноненам[3] на матэрыяле беларускага музычнага фальклору[2]. У аснове сюжэна была пакладзена адна з старажытных палескіх легенд[4] аб возеры — грозным помсніку за крыўды і здзекі феадалаў над простым народам. Возера з’яўлялася нейкім сімвалам тых сіл прыроды, што дапамагаюць двум закаханым — Васілю і Надзейцы — перамагчы жорсткага «чорнага князя», які гіне разам са сваім замкам і ўсёй баявой дружынай у водах возера, якое выйшла з берагоў[2].

Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна з балета. 1949.

Балетмайстар удала знайшоў рашэнне масавых, ансамблевых і сольных танцаў, узбагаціў танцавальную лексіку фальклорнымі элементамі[5]. У балеце пастаўлены беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Лявоніха»[6][7].

Спецыяльна для спектаклю К. Мулерам быў пастаўлены сцэнічны танец «Вяночак», у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Пазней гэты танец увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў[8].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Уплыў на культуру[правіць | правіць зыходнік]

На музыку «Князь-возера» пазней былі пастаўлены яшчэ два балетных спектакля: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Група стваральнікаў і ўдзельнікаў спектакля (кампазітар В. А. Залатароў, балетмайстар К. А. Мулер, мастак С. П. Нікалаеў, акцёры С. У. Дрэчын і А. В. Нікалаева) былі ў 1950 г. удастоены звання лаўрэатаў Сталінскай прэміі[13].

Зноскі

  1. КНЯЗЬ-ОЗЕРО (руск.)
  2. а б в г д е ё ПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Юбілей(недаступная спасылка)
  4. Тэкст легенды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
  5. История Национального академического Большого театра оперы и балета Республики Беларусь (руск.)
  6. Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  7. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
  8. «ВЯНОЧАК»
  9. Валерий Миронов: полвека на балетной сцене(недаступная спасылка) (руск.)
  10. БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
  11. РЯЖЕНОВА Лидия Михайловна (руск.)
  12. Ірына Міхайлаўна Дароніна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
  13. Настаўнік і творца(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]