Кніга Іова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кніга Іова (סֵפֶר אִיוֹב)

Job and his friends.jpg

Іоў і яго сябры. І. Рэпін, 1869
Раздзел: Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала: яўрэйская
Мясцовасць: зямля Уц
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Эсфір
Наступная: Псалтыр
Commons-logo.svg Кніга Іова на Вікісховішчы

«Кніга Іова», або «Кніга Ёва» — частка Бібліі (Старога Запавету).

«Кніга Іова» расказвае пра безабароннасць чалавека ў свеце. Гэта глыбока філасофскі твор. Д'ябал спрачаецца з Богам, ці сапраўды Іоў верны Богу: неабходна праверыць яго вернасць. Бог дазваляе гэта. I вось у героя паміраюць дзеці, усе родзічы, гіне жывёла. Ён ужо не багаты чалавек, не шэйх племені, не бацька. Але ўсё роўна Іоў праслаўляе Бога. Тады д'ябал пасылае на яго цяжкую хваробу. Іоў пакутуе ад несправядлівасці, скардзіцца, плача. Усё ж ён даказвае сваю вернасць Богу, а галоўнае, бескарыслівасць веры. Д'ябал пераможаны. Усё да Іова вяртаецца, ён жыве сто сорак гадоў.

Мова твора надзвычай архаічная, напоўнена метафарамі, шмат якія словы не сустракаюцца больш нідзе.

«Кніга Іова» падводзіць рысу пад цэнтральнай для літаратуры Старажытнага Усходу праблемай сэнсу жыцця. Уплыў кнігі адчуваецца ва У. Шэкспіра, Ё. Гётэ, Ф. Дастаеўскага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]