Кніга Апакаліпсіс
Кніга «Апакаліпсіс» — апошняя кніга Новага запавету Бібліі, якая ўтрымлівае прароцтвы наконт канца свету.
Аўтарства гэтае кнігі прыпісваецца Яну Багаслову. Створаны хрысціянінам з яўрэяў на востраве Патмас, "Апакаліпсіс" уяўляе сабою выклад сусветнай і царкоўнай гісторыі, пачынаючы ад пераследаванняў хрысціянаў імператарам Неронам і да маючага здарыцца канца свету. Кніга ўзнікла дзесьці паміж 67 і 69 гадамі нашае эры ў часы панавання рымскага імператара Гальбы і з'яўляецца адным з найстаражытнейшых твораў хрысціянскай літаратуры, што захаваўся да нашага часу. Па сваім характары «Кніга Апакаліпсіс» цесна звязана з прароцкімі кнігамі Старога запавету, а яе змест часткова запазычаны з гэтых кніг.
У "Кнізе Апакаліпсісу" у форме фантастычных аповедаў, нібы адкрытых аўтару самім Богам, вядзецца гаворка пра шырокае кола пытанняў, звязаных з будучым лёсам свету і чалавецтва, а менавіта пра хуткі прыход на зямлю Хрыста, сына боскага, і з'яўленне Антыхрыста, пра зацятую барацьбу паміж імі, пра страшны суд для ўсіх жывых на Зямлі, пра канец свету і ўсталяванне на зямлі вечнага «тысячагадовага царства».[1]
У гэтай рэлігійна-містычнай кнізе адбіўся пачатак працэсу аддзялення хрысціянства ад іудзейства, нягледзячы на тое, што ў ёй яшчэ даволі моцны менавіта іўдзейскі элемент, што пераважае над хрысціянскім. Рэлігійны змест «Апакаліпсіса» прасякнуты метафарычнай сімволікаю, паводле якой Рымская імперыя атаясамліваецца з міфічным вобразам Антыхрыста, сталічны Рым — з вялікаю блудніцаю, а рымскі імператар хаваецца пад «звярынаю лічбаю» 666. «Апакаліпсіс» паслужыў асноваю хрысціянскай эсхаталогіі — вучэння наконт канца свету. Містычныя і жудасныя карціны страшнай будучыні чалавецтва, пададзеныя ў гэтай кнізе, служылі і служаць адным з ідэалагічных сродкаў уздзеяння на псіхалогію вернікаў у руках сектантаў.[1]
Зноскі
[правіць] Літаратура
- Gregory K. Beale, The Book of Revelation, NIGTC, Grand Rapids – Cambridge 1999. = ISBN 0-8028-2174-X
| Кнігі Новага Запавету | |
|---|---|
| Евангеллі | |
| Гістарычныя кнігі | |
| Лісты апостала Паўла да цэркваў | |
| Пастырскія лісты апостала Паўла | |
| Іншыя лісты | |
| Лісты апосталаў | |
| Апакалептычныя кнігі |
Адкрыццё Яна Багаслова |
