Кніга Быццё

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Быццё
בְּרֵאשִׁית (Бэ-рэшыт — «У Пачатку»)

Creation of Light.png
Стварэнне святла

Аўтар:

Майсей

Жанр:

Свяшчэннае Пісанне

Мова арыгінала:

старажытнаяўрэйская

Серыя:

Біблія / Стары запавет / Пяцікніжжа

Наступная:

Зыход

Кніга «Быццё» (іўр.: בְּרֵאשִׁית, Бе-рэшы́т — «У Пачатку»; лац.: Genesis; стар.-грэч. Γένεσις — «Паходжанне») — кніга, якой адкрываецца кананічны звод Старога запавету. Створана ў 5 ст. да н.э. на старажытнаяўрэйскай мове, у 2 ст. да н.э. перакладзена на грэчаскую мову і названа «Генезіс», г.зн. «Паходжанне».

У гэтай кнізе выкладаецца гісторыя стварэння свету і чалавека Богам, апісваецца гісторыя чалавецтва да патопу і пасля яго, а таксама сам патоп. Падзеі даведзены да часоў легендарных патрыярхаў Аўрама, Ісака і Якава. Смерцю апошняга і яго сына Іосіфа завяршаецца апавяданне ў кнізе «Быццё». Цесна звязаная сваім зместам з усім Пяцікніжжам Майсея, яна ўяўляе сабой своеасаблівыя ўводзіны да наступных біблейскіх кніг («Выхад», «Левіт», «Лічбы» і «Другі закон»), змест якіх прысвечаны апісанню станаўлення і развіцця жыцця шматпляменнага старажытнаяўрэйскага народа і зараджэнню ў ім прыкмет арганізаванага грамадскага ладу з уласцівай яму сістэмай светапогляду, традыцый і заканадаўства, прасякнутых міфалагічнымі ўяўленнямі, характэрнымі не толькі яму, але і іншым старажытным народам тагачаснага Блізкага Усходу. Змест, вобразы, сюжэты кнігі «Быццё» шырока выкарыстоўваліся ў фальклоры, літаратуры і мастацтве.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 157—158.

Літаратура [правіць]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.157—158. ISBN 5-343-00151-3.


Шаблон:Кнігі Танаха

Шаблон:Кнігі Старога Запавету