Кніга Другі закон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кніга «Другі закон» — апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея. Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную.

Выданы Ф. Скарынам «Другі закон» захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі «Ісус Навін».[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 168.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.168. ISBN 5-343-00151-3.