Кніга Руф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Жніво». Тытульны ліст «Кнігі Руф». Гравюра на дрэве. З пражскай Бібліі Ф. Скарыны. 1517-19.

Кніга «Руф» (іўр.: מגילת רות, Мегілат Рут або Скрутак Рут) — 31-я частка Танаха, 5-я кніга Ктувім, кніга Старога Запавету Бібліі.

У «Кнізе Руф» падрабязна выкладзена гісторыя жыцця галоўнай гераіні кнігі, Руф. «Кніга Руф» — гэта свайго роду букалічная аповесць, якая яркімі фарбамі малюе патрыярхальны побыт таго часу. Апавяданне пра тое, як бедная Руф збірала каласы на жніве багатага Воаза, як апошні, звярнуўшы на яе ўвагу, загадаў рабочым пабольш пакідаць недажатых каласоў, як, па савеце свякрухі, Руф сарамліва прад'явіла свае роднасныя правы на Воаза і як апошні перад старэйшынамі горада пацвердзіў сваё права на яе, выкладзена з непараўнальнай прастатой і шчырасцю.

Кніга «Руф» выдання Ф. Скарыны захавалася да нашага часу ў 8 асобніках. На тытульным аркушы гэтай кнігі Бібліі змешчана арыгінальная тлумачальная гравюра: «Руф, прабаба царя Давыдова, подбирает класы за женци». Перад тэкстам твора пададзена застаўка з кнігі «Ісус Навін», якая часта паўтараецца ў іншых кнігах, выдадзеных Скарынам.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 169.

[правіць] Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.169. ISBN 5-343-00151-3.

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Judaism-stub Шаблон:Bible-stub Шаблон:Кнігі Танаха Шаблон:Кнігі Старога Запавету Шаблон:Эпоха Суддзяў

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах