Кніга прарока Езекііля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кніга прарока Езекііля (ספר יְחֶזְקֵאל)

Ілюстрацыя да 1 раздзела кнігі Езекііля
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Езекііль
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (Танах): Сефер Ірміягу
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Баруха
Наступная: Кніга прарока Данііла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Кні́га праро́ка Езекіі́ля (іўр.: ספר יְחֶזְקֵאל, Сефер Ехэзке́ль; лац.: Liber Ezechiel; стар.-грэч.: Ιεζεκιήλ)) — 26-я кніга кананічнага Старога Запавету, чатырнаццатая частка Танаху. Напісаная прарокам Езекіілем да 591 да н.э. у Вавілоне. Складаецца з 48 раздзелаў, апісвае падзеі часоў Першага Храма і Вавілонскага палону (613 — каля 591 да н.э.).

Аўтарства кнігі і яе прыналежнасць да біблейскага канону ніколі не аспрэчваліся. Кніга ўвайшла ў канон у часы Ездры і з’яўляецца ў каталогах свяшчэнных пісанняў часоў ранняга хрысціянства; напрыклад, у спісе канону, складзенага Арыгенам.

Кароткі змест[правіць | правіць зыходнік]

  • Рзд. 1-3: бачанне славы Гасподняй і пакліканне Езекііля да прароцкага служэння.
  • Рзд. 4-24: 13 выкрывальных прамоў супраць іўдзеяў і сімвалічныя дзеі, якія паказваюць падзенне Іерусаліму
  • Рзд. 25-32, 35: выкрывальныя прамовы супраць паганцаў: іўдзейскіх суседзяў, жыхароў Тыру. Прароцтвы пра егіпцян. Вершы 13-19 28 раздзела адносяцца да д’ябла, увасабленнем якога стаў тырскі цар.
  • Рзд. 33: новыя абавязкі прарока.
  • Рзд. 34, 36-37: адноўлены Ізраіль і ўваскрашэнне мёртвых.
  • Рзд. 38-39: нашэсце Гога і Магога.
  • Рзд. 40-48: бачанне новага Храма

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]