Кнігі Сівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кнігі Сівіл
Уладальнік Тарквіній Горды
Вытворца сівілы
Кумская сівіла, з якой звязваюць з’яўленне Сівіліных кніг (фрэска Мікеланджэла, Сіксцінская капэла)

Кнігі Сівіл — назва некалькіх антычных вершаваных зборнікаў, напісаных гекзаметрам на старажытнагрэчаскай мове, якія, як лічылі, змяшчалі вымаўленыя сівіламі прароцтвы. Дашэдшы да нашых дзён зборнік змяшчае каля 4000 вершаў, якія складаюць 14 песень і напісаных у II стагоддзі да н.э. — IV н.э.

Першыя «Кнігі Сівіл»[правіць | правіць зыходнік]

З’яўленне кніг у Рыме легенда, вылажаная Варонам, звязвае з часам Тарквінія Гордага[1]. Ціт Лівій гэтую легенду не прыводзіць.

Згодна з гэтым апавяданнем, прадказанні першапачаткова складалі дзевяць кніг. Згодна з паведамленнем Дыянісія Галікарнаскага[2], нейкая старая, прыбыўшы ў Рым, прапанавала цару Тарквінію Гордаму набыць гэтыя кнігі за вялікую цану (па Варону за 300 залатых філіпаў)[3]; тут цікава тое, што манеты названыя ў гонар цара, жыўшага на два стагоддзі пазней).

Калі цар адмовіўся, старая спаліла тры з іх. Потым яна прапанавала яму набыць астатнія шэсць за тую ж цану і, зноў атрымаўшы адмову (цар палічыў яе вар’яткай), спаліла яшчэ тры кнігі. Тады цар паслухаўшыся аўгураў набыў ацалелыя кнігі за першапачатковую цану і прызначыў двух чалавек (дуўмвіраў), даручыўшы ім ахову кніг. Дыён Касій разам з выкладзеным варыянтам (тры з дзевяці кніг захаваліся) прыводзіць варыянт, згодна з якім кніг першапачаткова было тры, але две з іх згарэлі.

Кнігі захоўваліся ў каменным яшчыке пад скляпеннем храма Юпітэра Капіталійскага і былі таемнымі[4]. Для зварота да іх патрабавалася спецыяльная пастанова сената.

Дыянісій апавядае, што дуўмвір Марк Атылій быў пакараны за ненабожнасць падчас разгляду кніг[5]: Тарквіній загадаў зашыць Атылія ў мех з бычай шкуры і кінуць у мора (згодна з Валерыем Максімам), Атылій быў пакараны за тое, што даў перапісаць гэтую кнігу нейкаму Пятронію Сабіну[6]; Дыён Касій таксама згадвае подкуп і спосаб казні, які пазней прымяняўся да бацьказабойцаў[7].

Антычныя гісторыкі згадваюць шэраг выпадкаў зварота да кніг:

  • Згодна з Плутархам, у 504 годзе да н.э. консул Валерый Публікала звярнуўся да кніг таму, што былі частымі выкідышы ў цяжарных. Было вырашана уміласцівіць Плутона[8].
  • У 496 годзе да н.э. з-за неўраджая консул даручыў вывучыць кнігі. У выніку было вырашана пабудаваць храм Цэрэры, Ліберу і Ліберы[9], які быў асвечаны ў 493 годзе да н.э.
  • У 461 годзе да н.э., калі адбыліся землятрусы і з’явілася гаворачая карова, а з неба пачалі падаць кавалкі мяса, якія з’ядалі птушкі, было вырашана звярнуцца да Сівіліных кніг, з якіх даведаліся, што «пагроза сыходзіць ад сабраўшыхся разам чыжаземцаў, які могуць напасці на Горад і зніўчыць яго; было таксама дадзена перасцярога не пачынаць смут»[10]. Народныя трыбуны ўспрынялі гэтае тлумачэнне як перашкоду да абрання заканадаўцаў. Як выкананне прадказання была ўспрынята змова Гердонія ў 460 годзе[11].
  • У 433 годзе да н.э. Рым паразіла чума, і дуўмвіты тлумачылі Сівіліны кнігі. У той года было абвешчана пабудаваць храм Апалону[12] які быў пабудаваны да 431 года да н.э.
  • Летам 399 года да н.э. Рым зноў паразіла чума. Дуўмвіры па даручэнню сената, звярнуліся да кніг і вырашылі здзейсніць банкет для багоў (лектыстэрній), у выніку на працягу 7 ці 8 дзён частавалі 6 багоў, уключаючы Апалона, Латону і Дыяну[13].
  • Пасля ўзяцця Рыма галламі ў 390 годзе да н.э. дуумвіры па ўказанню дыктатара Каміла звярталіся да кніг, каб даведацца аб парадке аднаўлення і ачышчэння храмаў[14].
  • У 348 годзе да н.э. з нагоды моравай пошасці зноў было вырашана здзейсніць лектыстэрній. да гэтага часа кнігамі заведвалі дэцэмвіры па справам свяшчэннадзеянняў (гэта значыць камісія з дзесяці чалавек)[15], у якую маглі уваходзіц і плябеі[16].
  • У 344 годзе да н.э., калі пайшоў дождж з камянёў, сенат, звярнуўшыся да кніг, вырашыў прызначыць дыктатара спецяыльна для правядзення малебнаў з гэтай нагоды[17].
  • У 299 годзе да н.э. да кніг звярталіся з-за чумы, з’яўлення правалаў у зямле і удараў маланак, паразіўшых шматлікіх салдат у войску[18].
  • У 292 годзе да н.э. зноў Рым паразіла чума, і ў кнігах было знойдзена ўказанне, што з Эпідаўра трэба прывесці Эскулапа, але гэта ў той год не было зроблена[19], і чума цягнулася тры гады, пакуль з Эпідаўра ў Рым не была прывезена змяя, якая перапаўзла на востраў, дзе быў храм Эскулапа[20]. Прыбыццё Эскулапа не спыніла чуму, і тады ў сівіліных кнігах знайшлі ўказанне, што асобныя людзі захапілі ў све ўладанні свяшчэнныя будынкі[21].
  • Верагодна ў 266 годзе да н.э. на Рым абрынулася страшная чума, якая цягнулася больш за два гады, звярнуліся да кніг[22].
  • Зімой 218/217 года да н.э., калі Ганібал атрымаў першыя перамогі ў Італіі, быў заўважаны шэраг знакаў, для тлумачэння якіх дэцэмвіры звярнуліся да кніг, і былі праведзены лекысэрніі і ахвярапрынашэнні жывёл[23]. Неўзабаве да кніг звярнуліся зноў[24], і яшчэ раз — пасля паразы рымлянаў каля Тразіменскага возера, калі дэцэмвіры паведамілі, што зарокі Марсу не выкананы, і паабяцалі «свяшчэнную вясну», пабудаваць храмы Вянеры і Розуму і правесці лектыстэрніі і гульні[25].
  • У пачатку 216 года да н.э. да кніг звярнуліся зноў, пасля чаго здзейснілі ахвярапрынашэнні[26]. Але гэта не дапамагло. Нарэшце, пасля паражэння пры Канах згодна з указаннямі Кніг былі прынесены чалавечыя ахвяры: чатырох рабоў закапалі на Бычым форуме[27]. Пазнейшыя аўтары згадваюць, што само паражэнне пры Канах было прадказана Сівілай[28].
  • У 212 годзе да н.э. згодна з указаннем Кніг былі ўстаноўлены Апалонавыя гульні для перамогі над Ганібалам, а таксама прынесены ахвяры Апалону і Латоне[29].
  • У 205 годзе да н.э. да кніг звярнуліся з-за каменнага дажджу, але знайшлі ў іх прадказанне, што іншаземец будзе выгнаны з Італіі, калі прывезці з Песінунта Ідзейскую Маці[30]. У 204 годзе да н.э. свяшчэнны камень быў прывезены ў Рым і памешчаны ў храме Перамогі, уведзены Мегалезійскія гульні[31].
  • У 200 годзе да н.э. зварот да Кніг быў выкліканы з’яўленнем пачварых жывёл накшталт парася з чалавечай галавой, а таксама двуполых немаўлят, якіх утапілі ў моры. Дэцэмвіры вырашылі ўлагодзіць Юнону, каб хор дзяўчын выканаў ёй гімн[32].
  • У 193 годзе да н.э. да Кніг звярнуліся з-за чатых землятрусаў і вырашылі правесці трохдзённыя набажэнствы[33].
  • У канцы таго ж 193 года з-за паводкі, каменных дажджоў і з’яўлення рою осаў на форуме ў Капуе згодна з указаннем кніг было вырашана здзейсніць 9-дзённае набажэнства[34].
  • У 191 годзе да н.э. з-за знакаў было вырашана ўчыніць 9-дзённыя набажэнствы, а таксама ўвесці пост у гонар Цэрэры і здзяйсняць яго раз у 5 гадоў[35]
  • У пачатку 190 года да н.э. было вырашана паўтарыць Лацінскія гульні і прынесці ў ахвяру маладых жывёл[36].
  • У 181 годзе да н.э. на Італію абрынуўся моцны паморак. Былі прызначаны аднадзённыя набажэнствы каля пасцеляў багоў у Рыме і трохджённыя ў Італіі[37].
  • У 180 годзе да н.э., калі памёр консул Пізон і шэраг іншых асоб, дэцэмвіры абвясцілі двухдзённае набажэнства аб здароўі народа, у якім павінны былі ўдзельнічаць усе грамадзяне старэйшыя за 12 год.[38].
  • У 179 годзе да н.э. да кніг звярнуліся з-за суровай зімы, бур і маланак. Вырашана здзейсніць аднадзённае набажэнства[39].
  • У 174 годзе да н.э. з-за моравай пошасці звярнуліся да Кніг, прызначана аднадзённае набажэнства[40].
  • У 174 годзе да н.э. да Кніг звярнуліся з-за дазнак і чакаемай вайны з Персэям Македонскім[41].
  • У 172 годзе да н.э., калі рыхтаваліся да вайны, і маланка раскалола растральную калону на Капітоліі, дэцэмвіры абвесцілі аб неабходнасці правесці ачышчэнне горада і здзейсніць гульні ў гонар Юпітэра[42].
  • У 169 годзе да н.э дэцэмвіры пасля знакаў абвясцілі, якім багам трэба прынесці ў ахвяру 40 жывёл[43]/
  • У 167 годзе да н.э. дэцэмвіры прынеслі ў ахвяру на форуме 50 коз і правялі ачышчальныя абрады, калі даведаліся, што ачаг аднаго з грамадзян некалькі дзён цёк крывёй[44].
  • У 149 да н.э. У Тарэнце здзейснены гульні ў гонар Бацькі Дзіта[45].
  • У 133 годзе да н.э. пасля забойства Тыберыя Гракха ў Сівіліных кнігах знайшлі загад улагодзіць «старажытнейшую Цэрэру», і дэцэмвіры накіраваліся ў Эну на Сіцыліі, дзе быў цэнтр культа Дземетры[46].
  • У 125 годзе да н.э. у Рыме нарадзіўся андрагін, і сенат звярнуўся да кніг, у якіх былі знойдзены ўказанні на ахвярапрынашэнні[47].
  • У 87 годзе да н.э., падчас вайны паміж Марыям і Цынай сенат распарадзіўся абвясціць асобныя прадказанні[48].

З-за страты кніг Ціта Лівія звесткі аб звароце да Сівіліных кніг у другой палове ІІ стагоддзя да н.э. абрывачныя.

Другія «Кнігі Сівіл»[правіць | правіць зыходнік]

6 ліпеня падчас пажара Капітолія згарэлі і кнігі.

Каб іх аднавіць, адшукалі шмат тэкстаў на Самасе, у Іліёне, Эрытрах, італійскіх калоніях у Афрыке, і жрацам было даручана вызначыць, якія з іх сапраўдныя[49]. У 76 годзе да н.э. у Эрытру былі адпраўлены пасля Публій Габіній, Марк Актацылій іЛуцый Валерый, якія сабралі каля 1000 радкоў[50]; пасля чаго тэкст быў затвержаны калегіяй з 15 чалавек (квіндэцэмвіры).

У апошнія гады Рэспублікі змест Сівіліных кніг стаў прадметам палітычнай барацьбы. Цыцэрон, гаворачы аб іх, лічыць, што «у іх больш мастацтва і стараннасці, чым натхнення і абуджэння», а таксама паказвае на наяўнасць у іх акрастыхоў[51] (аб акрастыхах кажа і Дыянісій).

  • У 63 годзе да н.э. у Рыме абмяркоўвалі весткі, што паводле кніг Сівілы царскую ўладу ў Рыме прадказалі тром Карнэліям: двое з іх — Сула і Цына, трэцім жа жадаў быць Публій Карнэлій Лентул Сура[52].
  • У 57 годзе егіпетскі цар Пталамей, выгнаны александрыйцамі, дабіваўся ш Рыме свайго вяртання. Вырашана было звярнуцца да Сівіліных кніг, і калегія, знайдзя там верш, вырашыла, што яны не рэкамендуюць дасылаць войска ў Егіпет. Тады трыбун Гай Катон апублікаваў гэіае рашэнне, нягледзячы на забарону абвяшчаць яго[53]. Нягледзячы на гэта праконсул Сірыі Габіній, атрымаўшы хабар ад Пталамея, ўварваўся ў Егіпет і аднавіў цара на троне. Пазней Габіній быў прыцягнуты да суда, бо паводку 54 года палічылі нябеснай карай[54]. Цыцэрон абвінавачваў Габінія, але той быў апраўданы дзякуючы падтрымцы Пампея і Цэзара[55].
  • У 49 годзе, калі пачалася грамадзянская вайна, атрымалі распаўсюджванне асобныя аракулы, якія прыпісвалі Сівіле[56].
  • У пачатку 44 года да н.э. па Рыму распаўсюдзілася пагалоска, што ў кнігах знойдзена прадказанне, што парфянаў можа перамагчы толькі цар, і адзін з квіндэцэмвіраў (тлумачальнікаў кніг) Луцый Кота збіраецца паведаміць аб гэтым сенату на паседжанні ў сакавіцкія іды, з тым каб Цэзар атрымаў тытул цара па-за Рымам[57]
  • У 38 годзе да н.э. з-за непрыхільных знакаў у Сівіліных кнігах знайшлі ўказанні правесці рытуал амавення Маці багоў у моры, што і было зроблена[58].

У 18 годзе да н.э. па загаду Аўгуста іх тэкст быў перагледжаны і перапісаны ўластнаручна квіндэцэмвірамі[59]. Аўгуст, стаўшы ў 12 годзе вялікім пантыфікам, загадаў спаліць прарочаскія кнігі, захаваўшы толькі кнігі сівіл, якія былі памешчаны ў двух пазалочаных скрынях пад храмам Апалона Палацінскага[60] і забараніў захоўваць прыватным асобам прадказанні[61].

У 15 годзе н.э., калі ў Рыме адбылася паводка, сенатар Азіній Гал прапанаваў прапанаваў звярнуцца да Сівіліных кніг, але імператар Тыберый не згадзіўся[62], тлумачачы паводку натуральнымі прычынамі, і прызначыў камісію з 5 сенатараў для назірання за ракой[63].

  • У 19 годзе Тыберый абвясціў фальшывымі асобныя вершы і загадаў правесці расследаванне сапраўднасці[64].
  • У 32 годзе сенат абмяркоўваў пытанне аб далучэнні да кніг яшчэ аднаго зборніка па прапанове квіндэцэмвіта Канінія Гала, а Тыберый сказаў, што пад імем Сівіля распаўсюджваецца «лухта»[61].
  • У 64 годзе, пасля вялікага пажара Рыма, пасля зварота да Сівіліных кніг было вырашана здзейсніць набажэнствы Вулкану, Цэрэры і Празэрпіне, а матроны павінны былі прынесці ахвяры Юноне[65]. Акрамя вершаў, якія былі папулярнымі ў 19 годзе, у той год народ паўтараў таксама радок, быццам бы складзены Сівілай і прадказваючы праўленне «матказабойцы», г.зн. Нерона[66].
  • У 242 годзе адбыліся страшэнныя землятрусы па ўсёй імперыі, выклікаўшыя гібель гарадоў. Пасля выканання рэкамендацый Кніг яны спыніліся[67].
  • У 262 годзе адбыліся моцныя землятрусы, шэраг гарадоў былі затоплены морам. Па рэкамендацыі Сівіліных кніг здзейснілі ахвярапрынашэнне Юпітэру Збаўцы[68].
  • У 270 годзе ў Сівіліных кнігах знайшлі згадку аб тым, што дзяля перамогі трэба прынесці ў ахвяру пярвейшага з сенатарскага саслоўя. Тады сваім жыццём вырашыў ахвяраваць імператар Клаўдзій (ён памёр ад чумы)[69].
  • У 271 годзе рымляне пацярпелі паражэнне ад маркаманаў. Аўрэліян вырашыў звярнуцца да Сівіліных кніг, адбылося паседжанне сената. У зборніке «Гістарыёграфы Аўгустаў» нават прыводзіцца сенатскае пастанаўленне, верагодна, выдуманае[70]. Пасля гэтага маркаманы былі разбіты.
  • У 312 годзе Максенцый звяртаўся да Сівіліных кніг перад бітвай на Мульвійскім мосце[71].
  • У 363 годзе, калі Юліян рыхтаваўся да вайны з персамі, ён атрымаў адказ, што згодна з Сівілінымі кнігамі імператар не павінен перасякаць мяжу дзяржавы ў гэтым годзе[72]. 19 сакавіка таго ж года згарэў храм Апалона Палацінскага, але Сівіліны кнігі былі выратаваны[73].

Акрамя таго, сцвярджалі, што Адрыян даведаўся аб сваёй будучай уладзе з Сівіліных кніг[74]. У Сівіліных кнігах таксама знаходзілі прадказанне аб імператары Пробе[75].

У 405 годзе Стыліхон загадвае спаліць кнігі, што і было выканана; іх лёс аплакаў паэт Рутылій Намацыян[76].

Урыўкі[правіць | правіць зыходнік]

Цытаты з кніг з’яўляюцца толькі ў творах ІІ стагоддзя н.э.і выклікалі сумненні ў іх праўдзівасці. Флягонт з Трал прыводзіць 70 радкоў з тэксту аракула, які змяшчае акрастых і быў абвешчаны ў 125 годзе да н.э. Верагодна, гэты тэкст аўтэнтычны[77].

Апіан і Паўсаній прыводзяць 5 радкоў з кніг сівілы, якія нібыта заахвоцілі рымлян на вайну з Філіпам V[78]. Паўсаній гаворыць, што землятрус на Родасе быў прадказаны Сівілай[79], а таксама прыводзіць радкі, якія, як мяркуюцца указваюць на паразу афінян каля Эгаспатамаў[80], і вершы, дзе Герафіла кажа аб сабе[81]. Плутарх цытуе радок, якую адносяць да Афін[82], а таксама прозай выкладае радкі аб тым, што стане з сівілай пасля яе смерці[83], і мяркуе, што яна прадказала вывяржэнне Везувія ў 79 годзе[84]. Некалькі радкоў таксама змяшчае твор Дыёна Касія.

Два вялікіх урыўка, якія змяшчаюць вучэнне аб аднабожжы, прыводзяць Феафіл Антыяхійскі[85]. Шэсць невялікіх урыўкаў цытуе Клімент Алекссандрыйскі[86]. Цытаты аб цараванні Сатурна з кнігі ІІІ дашэдшага да нас зборніка прыводзяць Афінагор і Тэртуліан[87]. Таскама мноства ўрыўкаў ёсць у Лактанцыя[88].

Трэція «Кнігі Сівіл»[правіць | правіць зыходнік]

Зборнік, які дайшоў да нас, складзены, як лічыцца, у эпоху Юстыніяна. Аўтар празаічнага пралога да яго спасылаецца на Лактанцыя. Тэкст кніг (вершаў) I—VII захаваўся толькі ў позніх рукапісах і быў вядомы з часоў Адраджэння (упершыню быў апублікаваны ў 1545 годзе), а песні XI—XIV былі знойдзены А. Маі ў 1817—1829 гадах і апублікаваны ў 1841—1853 гадах.

  • Кніга І (400 радкоў). Належыць даа найбольш познім і змяшчае выкладанне гісторыі света да Сусветнага патопу на аснове Старога запавета, але з улікам грэчаскай традыцыі.
  • Кніга ІІ (347 радкоў). Змячшчае павучанні і уключае парацоўку вершаў Псеўда-Факіліда.
  • Кніга ІІІ (829 радкоў). Вершы 1-96 працягваюць кнігу ІІ, а вершы 97-829 лічацца самымі раннімі ў зборніке і з’яўляюцца ўзорам элінска-іудэйскага сінкрэтызма, выкладаюць сусветную гісторыю і маюць асобныя паралелі з «Кнігай Данііла».
  • Кніга IV (192 радка). Гаворыцца аб змене царстваў (асірыйцы, мідзійцы, персы, македонцы) і прыводзяцца звесткі аб лёсе гарадоў і краін.
  • Кніга V (531 радок). Уключае преалік рымскіх імператараў ад Юлія Цэзара да Луцыя Вера, а таксама гісторыю егіпта.
  • Кніга VI (28 радкоў). Змяшчае кароткі гімн Хрысту.
  • Кніга VII (162 радка). Прароцтвы аб лёсах гарадоў і краін.
  • Кніга VIII (500 радкоў). Тэкст, напісаны хрысціянінам, з акрастыхом «Ісус Хрыстос Сын Божы Крыж». Гэтыя радкі цытуе таксама Аўгусцін у лацінскім перакладзе[89].
  • Кнігі IX і X не захаваліся.
  • Кніга XI (324 радка). выкладае сусветную гісторыю ад вавілонскага стоўпатварэння да Аўгуста.
  • Кніга XII (299 радкоў). пералік рымскіх імператараў з Аўгуста да Аляксандра Севера.
  • Кніга XIII (173 радка). Рымскія імператары ІІІ стагоддзя ад Гардыяна І да Галіена.
  • Кніга XIV (361 радок). Працягваецца апавяданне аб рымскай гісторыі, які цяжка паддаецца тлумачэнню. Згодна з меркаваннем Эвальда, тэкст магчыма звязаны з гістарычнымі фактамі і створаны не раней VII стагоддзя. Паводле меркавання Гефкена, гэта проста фантазія аўтара.

Сярэднявечныя згадванні[правіць | правіць зыходнік]

Пракопій Кесарыйскі распявадае, ўто асобныя патрыцыі падчас аблогі готамі Рыма казалі аб прадказанні Сівілы, але сам лічыць, што сэнса прадказанняў да іх здзяйснення зразумець немагчыма[90].

Прадаўжальнік Феафана, апісваючы праўленне Льва V Армяніна (813820 гады), паведамляе, што ён баяўся аднаго прадказання, якое пагражала яму смерцю:

Прароцтва ж было ў сівіліна і змяшчалася яно ў кнізе, якая знаходзілася ў царскай бібліятэцы, і знаходзіліся ў гэтай бібліятэцы не адныя аракулы, але і выявы і фігуры будучых цароў. Быў намаляваны там леў і напісана літара хі ад храбта да чэрава яго. а ззаду — нейкі чалавек, з налёту наносіць смяротны ўдар зверу праз хі. Шмат каму паказваў Леў кнігу і прасіў тлумачэнняў, але адзін толькі выконваўшы квестарскія абавязкі растлумачыў прадказанне, што нібыта цар з імянем Леў будзе адданы пакутніцкай смерці ў дзень Раства Хрыстова.[91]

Зноскі

  1. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 1-3; Апіан. Рымская гісторыя І, фр.9; Аўл Гелій. Аттычныя ночы І 19, 2; Лактанцый. Боскія пастанаўленні І 6, 10-11; Сервій. Каментарый да «Энэіды» VI 72; Занара VIII 11 (з II кнігі Дыёна Касія
  2. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 2; Аўл Гелій. Аттычныя ночы І 19, 2
  3. Лактанцый. Боскія пастанаўленні І 6, 10, з Варона; Сервій. Каментарыі да «Энэіды» VII 72
  4. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 5
  5. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 4
  6. Валерый Максім І 1, 13
  7. Занара VII 11 (з ІІ кнігі Дыёна Касія)
  8. Плутарх. Паплікала 21
  9. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці VI 17, 2-3
  10. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ІІІ 10, 6-7 (цытата); Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці Х 2, 3-5.
  11. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці Х 9, 1.
  12. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма IV 25, 3
  13. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма V 13, 5; 14, 4; Дыянісій Галікарнаскі XII 9, 1-2
  14. Ціт Лівій. гісторыя Рыма V 50, 2
  15. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма VII 27, 1
  16. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма Х 8, 2
  17. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма VII 28, 2
  18. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма. Х 31, 8
  19. Ціт Лівій. Гітсорыя Рыма Х 47, 6-7, пра. Арнобій. Супраць язычнікаў VII 47
  20. Валерый Максім І 8, 2; пар. Авідзій. Метамарфозы XV 622—744 (дзе згаданы аракул у Дэльфах)
  21. Аўгусцін. Аб горадзе Божыям ІІІ 17
  22. Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў IV 5, 6-8
  23. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІ 62, 6-11
  24. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 1, 16-19
  25. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 9, 8-10; 10, 1-10
  26. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 36, 6
  27. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 57, 4.6
  28. Занара ІХ 1 (з XV кнігі «Рымскай гісторыі» Дыёна Касія)
  29. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXV 11, 5; пар. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLVII 18, 6 (аб перанясенні гульняў Апалона)
  30. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІХ 10, 5-8
  31. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма 11, 7-8; 14, 5-14; Апіан. Рымская гісторыя VII, 56; Арнобій. Супраць язычнікаў VII 49-50; Аўрэлій Віктар. Аб славутых людзях 46
  32. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХХІ 12, 9
  33. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXIV 55, 3
  34. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXV 9, 5
  35. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXVI 37, 4
  36. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXVII 3, 5
  37. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 19, 4
  38. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 37, 2
  39. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 45, 5.
  40. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLI 21, 10.
  41. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLII 2, 6.
  42. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLII 20, 2
  43. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLIII 13, 7
  44. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLV 16, 6
  45. Ціт Лівій. Гістрыя Рыма, эпітома да кн. XLIX; пар. Аўгустын. Аб горадзе Божыям ІІІ 18
  46. Цыцэрон. Супраць Верэса. Другая сесія IV 108; Валерый Максім І 1, 1
  47. Флягонт з Трал. Дзіўныя гісторыі, фр.10
  48. Граній Ліцыніян XXXV 15
  49. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 6; Тацыт. Аналы VI 12
  50. Лактанцый. Божаскія пастанаўленні І 6, 14, са спасылкай на Фенестэлу і Варона
  51. Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 111—112
  52. Цыцэрон. Супраць Катыліны ІІІ 9; IV 12; Салюсцій. Аб змове Катыліны 47, 2; Плутарх. Цыцэрон 47, 2; Флор. Рымскія войны IV 1, 8
  53. Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 15, 2-3; Цыцэрон. Ліст да Лентула Спінтэра, ліпень 56 года (Лісты да блізкіх І 7, 4 = ліст "116); Апіан. Рымская гісторыя XI 51; XIV 24
  54. Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 55
  55. Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 59, 3; 61, 3; 62, 1-3
  56. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLI 14, 4
  57. Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 110; Святоній. Боскі Юлій 79, 3; Плутарх. Цэзар 60; Апіан. Рымскія войны XIV (Грамадзянскія войны ІІ) 110; Дыён Касій. Рымская гісторыя XLIV 15, 3
  58. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLVIII 43, 5
  59. Дыён Касій. Рымская гісторыя LIV 17, 2
  60. Святоній. аўгуст 31, 1
  61. а б Тацыт. Аналы VI 12
  62. Тацыт. Аналы І 72
  63. Дыен Касій. Рымская гісторыя LVII 18, 4-5
  64. Дыён Касій. Рымская гісторыя LVII 18, 4-5
  65. Тацыт. Аналы XV 44
  66. Дыён Касій. Рымская гісторыя. LXII 18, 4
  67. Юлій Капіталін (Гістарыёграфы Аўгустаў). Трое Гардыянаў 26, 2, са спасылкай на гісторыка Корда
  68. Трэбелій Паліон (Гістарыёграфы Аўгустаў). Двое Галіенаў 5, 5
  69. Аўрэлій Віктар. Аб цэзарах 34, 3; Вытрымкі аб жыцці і норавах рымскіх імператараў 34, 4
  70. Флавій Вапіск (Гістарыёграфы Аўгустаў). Аўрэліян 18, 5-20, 8
  71. Засім. Новая гісторыя ІІ 15; Лактанцый, Аб смярцях праследавацеляў 44
  72. Аміан Марцэлін. Рымская гісторыя ХХХІІІ 1, 7, пар. ХХХ 4, 11
  73. Аміан Марцэлін. Рымская гісторыя ХХХІІІ 3, 3
  74. Элій Спартыян (Гістарыёграфы Аўгустаў). Адрыян 2, 8
  75. Флавій Вапіск (Гістарыёграфы Аўгустаў). Тацыт 16, 6
  76. Рутілій Намацыан. Вяртанне на радзіму ІІ 52-60
  77. Артыкул В. Н. Ілюшачкніна і каментарый да пераклада Флягонта (Вестник древней истории. 2001. № 3); Doria L. B. P. Oracoli Sibillini tra Rituali e Propaganda: Studi su Plegonte di Tralles. Napoli, 1983.
  78. Апіан. Рымская гісторыя ІХ 2; Паўсаній Апісанне Элады VII 8, 8
  79. Паўсаній. Апісанне Элады ІІ 7, 1
  80. Паўсаній. Апісанне Элады Х 9, 11
  81. Паўсаній. Апісанне Элады. Х 12, 3
  82. Плутарх. Тэсэй 24
  83. Плутарх. Аб тым, што піфія болей не прарочыць вершамі
  84. Там жа
  85. Феафіл. Да Аўталіка ІІ 3, 31, 36, гл. Книги Сивилл. М., 1996. С. 153—156
  86. Клімент Александрыйскі. Павучанне да язычнікаў 27, 4; 50, 1-3; 62, 1; 77, 2
  87. Афінагор. Прашэнне аб хрысціянах 30; Тэртуліан. Да язчынікаў ІІ 12
  88. Лактанцый. Боскія ўсталяванні І 6, 15-16; 8, 3; 11, 47; 15, 15; ІІ 11, 18; VII 19,2.9; 24, 1,2,6 і інш.; гл. Книги Сивилл. М., 1996. С. 156—157
  89. Аўгусцін. аб градзе Божыям XVIII 23
  90. Пракопій. Готская вайна І 24
  91. Прадаўжальнік Феафана «Жыццяапісанні візантыйскіх цароў» (Кніга І Леў М)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Sibyllin Oracles. / Trans. by Terry. New York, 1899.
  • Книги Сивилл. (Собрание песен-пророчеств, написанных неизвестными авторами II в. до н.э. — IV в. н.э.) / Пер. с древнегреч. и комм. М. Г. и В. Е. Витковских (Серия «История духовной культуры»). М., Энигма. 1996. 288 стр. 5000 экз. ISBN 5-7808-0004-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]