Кобрынскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Кобрын |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 43,14 %, руская 51,18 % Размаўляюць дома: беларуская 15,68 %, руская 79,08 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
88 037 чал.[1] (1-е месца) |
| Шчыльнасць | 43,16 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 87,86 %, рускія — 6,09 %, украінцы — 4,5 %, іншыя — 1,55 %[1] |
| Плошча | 2 039,79[2] км² (7-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Самая нізкая кропка |
169,1 м 138,0 м |
| Часавы пояс | EEST+2EEDT |
Кобрынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. (у сучасных межах — з 25 снежня 1967 г.) Падзелены на 13 сельскіх саветаў.
Змест |
[правіць] Геаграфічнае становішча
Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама з Валынскай вобласцю Украіны.
Тэрыторыя раёна займае каля 2030 км² (6,6 % ад агульнай плошчы вобласці). Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 61 км, з захаду на ўсход — 51 км.
[правіць] Рэльеф
Па рэльефу паўночная частка раёна выразна адрозніваецца ад паўднёвай. На поўначы пераважаюць раўнінна-ўзгорыстыя ландшафты, гэта зона Кобрынскага Перадпалесся. Паўдневая частка адносіцца непасрэдна да Палесся, рэльеф якога ўяўляе сабой злёгку хвалістую, амаль плоскую раўніну.
Самая высокая кропка раёна (169,1 м) знаходзіцца ў 2 км ад вёскі Тэўлі, самая нізкая (138 м) — урэз ракі Мухавец на заходняй мяжы раёна.
[правіць] Гідраграфія
Раён налічвае 18 вялікіх і малых рэчак, агульная даўжыня якіх складае 298 км. Рачная сетка належыць да басейна Заходняга Буга.
Рэкі: Мухавец, Трасцяніца, Кобрынка, Шэўня.
Каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, канал Бона, Казацкі канал.
Азёры: Бамаўскае, Любань, Каташы (Вярхі), Свінарэй.
У адлегласці 10 кіламетраў ад Кобрына знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Брэст — Мінск.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва раёна — 88,3 тыс.чал. (2011). Гарадское насельніцтва складае 56 %, сельскае — 44 %.
Колькасць населеных пунктаў — 162.
[правіць] Рэлігія
У раёне зарэгістраваны 63 рэлігійныя суполкі, якія належаць да 8 рэлігійных канфесій.
[правіць] Археалагічныя помнікі
| Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
|---|---|---|---|
| Каменны могільнік | XIV-XVI стагоддзі | 1 км на поўдзень ад вёскі Закросніца, урочышча Замошша | 3 |
| Курган перыяду ранняга сярэднявечча | XI-XIII стагоддзі | 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Залессе, у лесе | 3 |
| Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча | XI-XIII стагоддзі | 0,5 км на захад ад вёскі Засімы, урочышча Шараеў Лес | 3 |
| Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча | V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. | 2,5 км на поўдзень ад вёскі Кісялёўцы, урочышча Ямішча | 3 |
[правіць] Некаторыя вёскі
- Вёска Барысава
- Вёска Гарадзец
- Вёска Ляхчыцы. Каля вёскі ва ўрочышчы Княжая гара размешчана магіла княгіні Вольгі Раманаўны
- Вёска Корчыцы
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
- Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Кобрынскі раён на сайце «Турыстычныя маршруты Брэстчыны» (руск.)
- Мапа Кобрынскага раёна
- Асноўныя даты гісторыі вёсак Кобрынскага р-на
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Кобрынскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад | Кобрын | |
| Сельсаветы | Астроміцкі с/с • Аніскавіцкі с/с • Батчынскі с/с • Бухавіцкі с/с • Восаўскі с/с • Гарадзецкі с/с • Дзівінскі с/с • Залескі с/с • Кісялевіцкі с/с • Навасёлкаўскі с/с • Павіццеўскі с/с • Тэвельскі с/с • Хідрынскі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Баранавіцкі • Брэсцкі • Бярозаўскі • Ганцавіцкі • Драгічынскі • Жабінкаўскі • Іванаўскі • Івацэвіцкі • Камянецкі • Кобрынскі • Лунінецкі • Ляхавіцкі • Маларыцкі • Пінскі • Пружанскі • Столінскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання |
Брэст • Баранавічы • Пінск | |