Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
кодэкс
«Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі»
Дзяржава:
Нумар: 243-З
Прыняцце: Палатай прадстаўнікоў 2 снежня 2010
Ухваленне: Саветам Рэспублікі 22 снежня 2010
Падпісанне: Прэзідэнтам РБ
Уступ у сілу: 1 верасня 2011

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі — кодэкс, прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 снежня 2010 года. Ухвалены Саветам Рэспублікі 22 снежня 2010 года і заснаваны на дзеючых законах ("Аб адукацыі", "Аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі", "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)", "Аб агульнай сярэдняй адукацыі", "Аб вышэйшай адукацыі"), Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 15 "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі" і накіраваны на комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы адукацыі.

Кодэкс прадугледжвае стварэнне на базе існуючых прававых інстытутаў адзінага, цэласнага механізма прававога рэгулявання адукацыйных адносін, забяспечвае сістэматызацыю і ўпарадкаванне прававых норм, скарачэнне колькасці нарматыўных прававых актаў у гэтай сферы, а таксама ліквідацыю іншых існуючых недахопаў у рэгуляванні адукацыйных адносін.

Структурна кодэкс складаецца з Агульнай і Асаблівай частак, у якіх паслядоўна і сістэмна выкладзены ўстояныя і апраўдалыя сябе прававыя нормы, а таксама нормы, запатрабаваныя сучасным станам адукацыйных адносін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]