Кола, напой
Кола – салодкі газаваны напой, які вытвараецца на аснове арэхаў кола (ці іншых рэчываў), звычайна разбаўлены карамеллю, утрымлівае кафеін.
Вынаходніцтва[правіць]
Доктар Джон Сціс Пембертан, хімік з Атланты (штат Джорджыя, ЗША), прыгатаваў у 1886 годзе сіроп карамельнага колеру, які аднёс у найбуйнейшую ў горадзе аптэку. Першыя порцыі сіропу прадаваліся па 5 цэнтаў за шклянку. Хутка прадаўцы пачалі змешваць сіроп з газаванай вадой.
Разам з Кока-колай узніклі іншыя гатункі колы, напрыклад, Пепсі-кола і г.д.
У большасці краін свету кола лічыцца тыпова амерыканскім напоем. Яго ўжыванне лічыцца праявай заходняга светапогляду, што выклікае неадэкватную рэакцыю антыамерыканістаў. Цікавы факт: у Індыі Coca-Cola і Pepsi-Cola з 1970 да 1993 былі забароненыя. У 2002 годзе на рынак выйшла Мекка-Кола як альтэрнатыва заходнім маркам, якая зарыентаваная на мусульманскіх кліентаў (вытворца частку грошай пералічваў палестынцам).
Склад[правіць]
Першапачаткова галоўным кампанентам колы быў арэх колы і вытворны з куста кокі какаін. Апошні ў 1903 быў выдалены з рэцэптуры, калі стала вядома небяспечнасць какаіна. Сёння выкарыстоўваецца кока без какаіна (але гэта дакладна невядома, таму што рэцэпт засакрэчаны некалькі дзесяткаў гадоў таму). У адным кубку (250 мл) колы ўтрымліваецца 6 гарбатных лыжак цукру.
Тыповы густ сённяшняй колы атрымліваецца дзякуючы дадатку ваніліна, цімтавага алею, алею гваздзіка і лімона.
Кола мае большую кіслотнасць, чым воцат, што вядзе да гастрытаў і язваў страўніка. Кола так сама ўтрымлівае і фосфарную кіслату, якая шкодна для чалавека (выводзіць кальцый з арганізма).
Самыя папулярныя напоі колы[правіць]
- Coca-Cola
- Pepsi
- Dr. Pepper
- Royal Crown Cola
- Tropicola (Куба)
| Безалкагольныя напоі | |
|---|---|
| Энергетычныя напоі | Burn · Red Bull · Бізон · DYNAMI:T · Adrenaline Rush · Strike · Red Devil · BATTERY · Bullit · М-150 |
| Газіраваныя напоі | Bitter Lemon · Dr Pepper · Mecca-Cola · Mountain Dew · OpenCola · Айрн-Бру · Байкал · Бураціна · Кока-Кола · Кола · Крэм-сода · Швепс · Ліманад · Мілкіс · Пепсі · Саяны · Сітро · Спрайт · 7UP · Тонік · Тархун · Фанта · Мірында · Фруктайм · Аранжына · Ubuntu Cola |
| Іншыя напоі | Nestea · Атканчай · Бутыліраваная вада · Гарачы шакалад · Граніта · Грэнадзін · Кампот · Кава · Малако · Смузі · Сок · Узвар · Гарбата · Шарбет · Эг-ног · Малочны кактэйль |
