Кольчаты шаўкапрад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кольчаты шаўкапрад
Malacosoma neustria adult.jpg
Кольчаты шаўкапрад]
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malacosoma neustria Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   7098
EOL   380457

Кольчаты шаўкапрад (Malacosoma neustria), кольчаты коканапрад — матылёк сямейства коканапрадаў.

У матылька размах крылаў да 42 мм у самак і 32 мм у самцоў. Колер крылаў карычнева-жоўты з цёмнай папярочнай паласой. Вусень даўжынёй да 55 мм, блакітнавата-шэры, з белымі і аранжавымі палосамі на спіне і блакітнымі на баках.

Пашыраны ў Еўразіі, на Беларусі звычайны від. Жывуць у лясах, садах, вусені — калоніямі ўнутры або на паверхні павуцінных гнёздаў паміж галін і на ствалах.

Вусені аб'ядаюць лісце, бутоны, кветкі. Акукліваюцца паміж лісця і ў расколінах кары. Самкі ў сярэдзіне лета адкладваюць да 400 яец у выглядзе кольца вакол тонкіх галінак (адсюль назва).

Шкоднікі семечкавых і костачкавых пладовых культур і лясных парод.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кольчаты шаўкапрад // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.