Колін Маклорэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Колін Маклорэн

Ко́лін Макло́рэн (англ.: Colin Maclaurin; 1698, Шатландыя - 1746) — выдатны англійскі матэматык. Рана асірацеўшы, ён быў узяты пад апеку сваім дзядзькам, які, як і бацька Маклорэна, жадаў, каб Колін прысвяціў сябе духоўнаму званню. У 1709 г. паступіў ва ўніверсітэт горада Глазга. Тут яго бліскучыя матэматычныя здольнасці развіліся, што ва ўзросце 15 гадоў ён ужо адкрыў некалькі тэарэм, якія і выклаў пасля ў адным са сваіх твораў. У 1717 г. заняў па конкурсе кафедру прафесара матэматыкі ў Абердзіна, на якой і заставаўся на працягу 5 гадоў. Затым пасля 3-гадовага знаходжання ў Францыі зноў атрымаў ў 1726 г. дзякуючы ўплыву Ньютана кафедру матэматыкі ў Эдынбургу. У 1745 годзе прыняў актыўны ўдзел у абароне Эдынбурга супраць прэтэндэнта, Карла-Эдуарда. У 1724 Маклорэн атрымаў ад Парыжскай акадэміі навук прэмію за працу па пытаннях падзення цел, а ў 1740 г. тая ж акадэмія пастанавіла падзяліць прэмію за лепшае сачыненне пра прылівы і адлівы паміж ім, Даніілам Бернулі і Эйлерам. Яго мемуары на гэтую тэму мелі назву «De causa physica fluxiis et refluxiis maris».

У гонар Маклорэна названы асобны выпадак радоў Тэйлара, калі рад будуецца ў пункце x0 = 0.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.548

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Колін Маклорэн(англ.)  у архіве MacTutor.