Колін О'Донах'ю

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Колін О’Донах'ю
Colin O'Donoghue
Фота
О’Донах'ю ў 2013 годзе.
 
Дата нараджэння: 26 студзеня 1981(1981-01-26) (33 гады)
Месца нараджэння: Дроэда, Лаўт, Ірландыя
Грамадзянства: Сцяг Ірландыі Ірландыя
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 2001 — цяперашні час

Колін О’Донах'ю (англ.: Colin O'Donoghue) — ірландскі акцёр тэлебачання, тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Колін нарадзіўся і вырас у горадзе Дроэда ў графстве Лаўт у рымска-каталіцкай сям'і. Перш ён вучыўся ў гімназіі Дандалка, а затым паступіў у школу акцёрскага майстэрства The Gaiety School of Acting у Дубліне. Ва ўзросце 16 гадоў О’Донах'ю на месяц адправіўся ў Парыж для вывучэння французскай мовы.[1]

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя кар'ера Коліна была звязана як з тэатрам, так і з працамі на тэлебачанні ў Ірландыі і Вялікабрытаніі. У 2009 годзе ён прыняў удзел у здымках трэцяга сезона гістарычнага тэлесерыяла «Цюдары» у ролі Філіпа, герцага баварскага. У 2011 у Коліна адбыўся дэбют у галівудскім фільме ў жанры драмы і містыкі «Абрад», дзе ён сыграў нароўні з вядомым акцёрам Энтані Хопкінсам. Для праслухоўвання ў фільме О’Донах'ю спецыяльна падрыхтаваў відэа ў хатняй студыі яго сяброў і адправіў у Злучаныя Штаты.

Апроч акцёрства, Колін іграе на гітары і спявае ў гурце пад назвай „The Enemies“, утвораным у 2003 годзе ў Ірландыі.

Тэлебачанне і кіно[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2012 с Аднойчы ў казцы Once Upon a Time Кіліян Джонс/Капітан Крук
2012 ф Сховішча 24 Storage 24 Марк
2011 ф Абрад The Rite Майкл Ковак
2011 тф Ідэнтыфікацыя Identity Джон Блум
2009 с Цюдары The Tudors Філіп, герцаг баварскі
2009 тф Вар'яцкія снежні Wild Decembers малады ахоўнік
2009 кар The Euthanizer Бэн
20062008 с Клініка (ірландскі серыял The Clinic, не блытаць са Scrubs) The Clinic Конар Эліят
2006 кар 24/7 24/7 Нік
2005 с Горад-казка Fair City Эмет Фіцжэральд
2005 с Доказ Proof Джэймі
2004 с Каханне – гэта наркотык Love is the Drug Пітэр
2002 тф Дахаты на Ражство Home For Christmas Норман Квестэд
2001 с Мяцежнае сэрца Rebel Heart Роу

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

Год Пастаноўка Арыгінальная назва Жанр Роля Тэатр
Зацьменне Eclipse Каралеўскі нацыянальны тэатр, Лондан
Ааіф і Ізабель Aoife and Isobel Project Theatre, Дублін
Сон у летні дзень The Dream of a Summer's Day Storytellers Theatre Company, Дублін
Яўген Анегін — гастрольнае прадстаўленне Eugene Onegin – The Roadshow Something Different Theatre Company
Ад'езд Leaving Quarehawks Theatre Company
Месяцовае святло Мікі Moonlight Mickey's Calipo Theatre Company
Атэла Othello трагедыя Second Age Theatre Company
Аддаленыя астравы Outlying Islands Island Theatre Company
Нябесны шлях Sky Road Theatre Royal, Уотэрфард
Утаймаванне наравістай The Taming of the Shrew камедыя Rough Magic Theatre Company
Шпацыруючы па дарозе Walking The Road Axis Theatre
Чаго жадае мёртвы What the Dead Want Project Theatre, Дублін

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 — узнагарода ірландскага кіно і тэлебачанні ў катэгорыі «Лепшы новы талент» за ролю Норманы у фільме «Дахаты на Ражство» (Home For Christmas).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dominguez, Robert. Filmed on Location: Colin O'Donoghue of 'The Rite' , Daily News (26 January 2011). Праверана 1 лютага 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]