Колін Фёрт
| Колін Фёрт Colin Firth |
|
| 'Колін Фёрт на венецыянскім кінафестывалі 2009 года' | |
| Дата нараджэння: | 10 верасня 1960 (51 год) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Грэйшот, Хэмпшыр, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр |
| IMDb: | ID 0000147 |
| Узнагароды: | BAFTA (2010, 2011) «Залаты глобус» (2011) «Оскар» (2011) |
Колін Эндру Фёрт, CBE (англ.: Colin Andrew Firth; 10 верасня 1960, Грэйшот, Хэмпшыр) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачанні. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» за фільм «Кароль гаворыць!».
Змест |
[правіць] Біяграфія
У 1984 годзе ён зняўся ў тэлевізійным фільме «Дама з камеліямі» з удзелам Грэты Скакі і Бена Кінгслі. У 1989 ён зняўся ў галоўнай ролі ў фільме Мілаша Формана «Вальмон», экранізацыі эпісталярнага рамана «Небяспечныя сувязі» П'ера Амбруаза Франсуа Шадэрло дэ Лакло.
У шасцісерыйным тэлевізійным фільме вытворчасці ВПС «Гонар і прадузятасць» па матывах аднайменнага рамана Джэйн Осцін Фёрт сыграў галоўную мужчынскую ролю — містара Дарсі. Персанажа з такім жа імем ён сыграў у сучасным фільме пра гонар і прадузятасці — «Дзённіку Брыджыт Джонс».
Колін Фёрт жыве ў Італіі і Лондане. У 1997 г. ён жаніўся на Лівіі Гіджыёлі — італьянскім рэжысёры-дакументалісце, у іх двое сыноў. У Фёрта ёсць старэйшы сын Уіл ад актрысы Мэг Цілі, які пражывае са сваёй маці ў Канадзе і ЗША. У Коліна Фёрта ёсць сястра Кейт і малодшы брат Джонатан, які таксама стаў акцёрам.
За ўдзел у рэжысёрскім дэбюце Тома Форда «Самотны мужчына» Колін Фёрт быў удастоены прыза Венецыянскага кінафестываля за лепшую мужчынскую ролю і прэмію BAFTA як лепшы акцёр. Быў намінаваны на суісканне прэміі «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю 2009 года, але прайграў у канчатковым выніку Джэфу Брыджэсу.
З 2002 года Фёрт з'яўляецца паслом арганізацыі, якая аказвае дапамогу краінам у стадыі развіцця «Oxfam». 1 снежня 2007 года, Колін Фёрт з жонкай Лівіяй адкрыў у Лондане магазін экалагічных тавараў ECO-AGE[1].
У чацвер 13 студзеня 2011 года на Алеі славы ў Галівудзе была адкрыта «зорка» з яго імем[2], а 16 студзеня Фёрт стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы драматычны акцёр» за ролю ў фільме «Кароль гаворыць!». За гэту кінапрацу ён ужо атрымаў мноства ўзнагарод, а 18 студзеня Брытанская кінаакадэмія назвала яго імя ў ліку намінантаў на прэмію BAFTA у катэгорыі «Лепшы акцёр»[3], і 13 лютага ён, як і ў папярэднім годзе, атрымаў узнагароду BAFTA за лепшую мужчынскую ролю[4]. 27 лютага 2011 года стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр»[5].
У красавіку 2011 года Колін Фёрт быў уключаны ў спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету па версіі часопіса «Time».[6]
[правіць] Цікавыя факты
- Колін Фёрт тройчы працаваў з акцёрам Томасам Сангстэрам у фільмах: «Рэальнае каханне» (у гэтым фільме на здымачнай пляцоўцы яны не сустракаліся), «Мая жудасная няня», «Апошні легіён».
- Фёрт піша мастацкую прозу. Яго першае апавяданне — «Кіраванне нічым» (англ.: The Department of Nothing).
[правіць] Асабістае жыццё
У 1989 годзе Фёрт пачаў сустракацца з Мег Цілі, сваёй партнёркай па фільме Вальмон. У 1990 годзе ў іх з'явіўся сын, Уільям Джозеф Фёрт. Колін і цяпер падтрымлівае сувязь са сваім сынам і з астатнімі дзецьмі Цілі, для якіх ён з'яўляўся айчымам. У 1994 годзе, пасля разрыву з Цілі, у Фёрта пачаліся адносіны з партнёркай па фільме Гонар і прадузятасць, Джэніфер Эль. Іх раман доўжыўся год. Цяпер Колін Фёрт жанаты на Лівіі Джыўджыёлі, італьянскім прадзюсары і рэжысёры. У іх двое сыноў, Лука і Матэа.
[правіць] Узнагароды
- 1998 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Закаханы Шэкспір»
- 2001 — Прэмія European Film Awards лепшаму кінаакцёру — «Дзённік Брыджыт Джонс»
- 2009 — Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
- 2009 — Кубак Вальпі за лепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
- 2010 — Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю — «Кароль гаворыць!»
- 2010 — Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма — «Кароль гаворыць!»
- 2010 — Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю — «Кароль гаворыць!»
- 2010 — Прэмія брытанскага незалежнага кіно за лепшую мужчынскую ролю — «Кароль гаворыць!»
- 2010 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую мужчынскую ролю — «Кароль гаворыць!»
- 2010 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Кароль гаворыць!»
[правіць] Намінацыі
- 1988 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за лепшую мужчынскую ролю — «Падзенне»
- 1995 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за лепшую мужчынскую ролю — «Гонар і прадузятасць»
- 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Англійскі пацыент»
- 2001 — Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю другога плану — «Дзённік Брыджыт Джонс»
- 2001 — Прэмія Satellite Award за лепшую мужчынскую ролю другога плану — камедыя ці мюзікл — «Дзённік Брыджыт Джонс»
- 2001 — Прайм-тайм прэмія «Эмі» за лепшую мужчынскую ролю другога плану — мінісерыял ці кінастужка — «Змова»
- 2001 — Прэмія Satellite Award за лепшую мужчынскую ролю другога плану — серыял, мінісерыял ці тэлевізійны фільм — «Змова»
- 2003 — Прэмія European Film Awards лепшаму кінаакцёру — «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
- 2007 — Прэмія брытанскага незалежнага кіно за лепшую мужчынскую ролю другога плану — «Калі ты ў апошні раз бачыў свайго бацьку?»
- 2009 — Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
- 2009 — Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
- 2009 — Прэмія Satellite Awards за лепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
- 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
Зноскі
- ↑ Colin Firth's new eco-store (англ.) . timesonline.co.uk. Праверана 20 студзеня 2011.
- ↑ Colin Firth honoured on Hollywood Walk of Fame (англ.) . bbc.co.uk. Праверана 14 студзеня 2011.
- ↑ The King's Speech leads Bafta field (англ.) . bbc.co.uk. Праверана 20 студзеня 2011.
- ↑ 2011 Film Awards Winners and Nominees (англ.) . bafta.org. Праверана 13 лютага 2011.
- ↑ Winners and Nominees for the 83rd Academy Awards (англ.) . www.oscars.org. Праверана 28 лютага 2011.
- ↑ Colin Firth — Time
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Колін Фёрт- Колін Фёрт(англ.) на сайце Internet Movie Database