Комплекс віленскіх замкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Комплекс віленскіх замкаў
Вільня, Літва
Vilnius Castle Complex around 1530.jpg
Комплекс віленскіх замкаў каля 1530 года
Каардынаты Каардынаты: 54°41′12.01″ пн. ш. 25°17′26.98″ у. д. / 54.68667, 25.29083 (G) (O) (Я)54°41′12.01″ пн. ш. 25°17′26.98″ у. д. / 54.68667, 25.29083 (G) (O) (Я)
Гады будаўніцтва Часткі замка — у 10 стагоддзі
Матэрыялы Камень, цэгла, дрэва
Перыяд эксплуатацыі Для абароны — з 10 да 17 стагоддзяў
У кіраванні Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя
Віленскія замкі ў 1740 годзе:
Верхні замак: 1. Заходняя вежа; 2. Паўднёвая вежа (захаваўся фундамент); 3. Цытадэль (захаваліся руіны)
Ніжні замак: 4. Брама і мост у горад (вуліца Пілес); 5. Дарога і мост да вуліцы Тылтас; 6. Віленская кафедра; 7. Палац Найвышэйшага Трыбуналу; 8. Палац біскупаў; 9. Каралеўскі палац; 10. Палацавы сад; 11. Новы арсенал (цяпер з'яўляецца музеем); 12. Паўночнаўсходняя вежа і брама старога арсенала; 13. Двор старога арсенала

Комплекс віленскіх замкаў (літ.: Vilniaus pilių kompleksas або па-літоўску: Vilniaus pilys) — група культурных і гістарычных пабудоваў, размешчаных на левым беразе Віліі, каля яе злучэння з ракой Вільняй, у Вільні. Збудаванні, якія ўзводзіліся цягам 10—18 стагоддзяў, з'яўляліся аднымі з асноўных абарончых збудаванняў Вялікага Княства Літоўскага[1].

Комплекс складаўся з трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Крывога (літ.: Kreivoji pilis). Крывы замак быў спалены дашчэнту Тэўтонскім Ордэнам у 1390 годзе і больш ніколі не аднаўляўся[2]. Пасля 1390 года на віленскія замкі некалькі разоў ажыццяўляў напады Тэўтонскі ордэн, але ніводны з іх не скончыўся ўзяццем усяго комплексу. Упершыню замкі былі заваяваныя цалкам ў 1655 годзе ў выніку бітвы пад Вільняй.[3] У хуткім часе пасля гэтага замкі, якія былі істотна разбураныя, страцілі сваю значнасць, а шмат будынкаў сталі закінутымі. Падчас трох падзелаў Рэчы Паспалітай[4][5] некалькі гістарычных будынкаў комплексу былі знішчаныя; шмат іншых былі пашкошжаныя падчас будаўніцтва крэпасці ў 19 стагоддзі.

Сёння ўцалелая вежа Гедзіміна з'яўляецца сімвалам Вільні.[6][7] Штогод 1 студзеня сцяг Літвы ўздымаюць над вежай ў гонар Дня сцяга Літвы. Комплекс замкаў з'яўляецца часткай Нацыянальнага музею Літвы, аднаго з найбуйнейшых музеяў краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • ХІ ст. заснаванне паселішча і драўлянага замку крывічамі.
  • 1323 — першае ўзгадванне мураванага замку Гедзіміна. Пач. XIV ст. — Дольны замак абнесены мураванымі сценамі і вежамі. 1419 — моцны пажар, пасля якога Горні замак быў капітальна перабудаваны Вітаўтам. XVI ст. — у Дольным замку на месцы гатычнага вялікакняжацкага палаца збудаваны шыкоўны гмах у стылі рэнесанс.
  • 1655 — замкі занчна пашкоджаны маскоўскім войскам. 18001801 — вялікакняжацкі палац знесены расійскімі ўладамі. 1831 — муры і шмат пабудоў Дольняга замку разбурана ў выніку будаўніцтва расійскімі ўладамі фартэцыі.
  • 1864 — на тэрыторыі Горняга замка, дзе размяшчаўся расійскі гарнізон пасля павешання быў таемна пахаваны Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гг. на Літве (Беларусі).
  • пач. ХХ ст. — кансервацыя руін Горняга замка, вежы Гедзіміна. 19481950 — рэстаўрацыя вежы Гедзіміна, адкрыццё музея

Горні замак[правіць | правіць зыходнік]

Узвядзенне мураванага замка ў Вільні распачаў Гедзімін, адначасова з пераносам сюды сталіцы ВКЛ. Першай была збудавана магутная вежа на ўсходнім баку замкавай гары, якая пазней атрымала назву вежа Гедзіміна.

У часы Вітаўта быў збудаваны шыкоўны гатычны палац і скончана будаўніцтва мураваных абарончых муроў і вежаў, з якіх толькі вежа Гедзіміна захавалася да сёння, ад усіх астатніх збудаванняў засталіся толькі рэшткі.

Дольны замак, Вялікакняжацкі палац, рэканструкцыя

Дольны замак[правіць | правіць зыходнік]

Віленскі Дольны, або Ніжні замак — самы развіты абарончы і прэзентабельны комплекс ВКЛ. Вялікакняжацкі палац, Трыбунал ВКЛ, палац Віленска архібіскупа, кафедральны касцёл, якія размяшчаліся на яго тэрыторыі, падкрэслівалі яго цэнтральнае значэнне ў палітычным жыцці ВКЛ.

Дольны замак уяўляў сабой складаны комплекс абарончых, сакральных і цывільных пабудоў, абнесены амаль кіламетровай сцяной з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі старога і новага арсеналаў а таксама адна з абарончых вежаў прыстасаваная пазней пад званіцу кафедральнага касцёла.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. XIV-XVII a. Vilniaus pilių istorija(літ.) 
  2. Lietuvos pilys ir jų panaudojimo kultūriniam turizmui galimybės // Lietuvos muziejų asocijacija(літ.) 
  3. Adolfas Šapoka. Lietuvos istorija. Vilnius, 1989, ISBN 5420006316. p. 326(літ.) 
  4. Vilniaus Žemutinės pilies Valdovų rūmai // Voruta, 2003(літ.) 
  5. Lenore Grenoble. Language Policy in the Soviet Union. Kluwer Academic Publishers, 2003, ISBN 1402012985, p. 104(англ.) 
  6. Daniel J. Walkowitz, Lisa Maya Knauer. Memory and the impact of political transformation in public space, Duke University Press, 2004, pp. 174–175. ISBN 9780822333647(англ.) 
  7. Visiting Vlinius // Lithuanian Department of Statistics(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons