З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Конкурс песні Еўрабачанне 1958 |
|
| Фінал |
12 сакавіка 1958 |
|
| Вядучыя |
Ханні Ліпс |
| Тэлеканал гаспадароў |
NTS |
| Месца правядзення |
Студыя "Авро", Хілверсюм, Нідэрланды |
| Пераможная песня |
«Dors mon amour» (Францыя) |
|
| Сістэма галасавання |
У кожнай краіне было па 10 судзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас песне, якая яму спадабалася. |
|
| Колькасць краін |
10 |
| Дэбют |
Швецыя |
| Адмовіліся ад удзелу |
Вялікабрытанія |
|
|
| Конкурс песні Еўрабачанне 1958 |
◄1957 1959► |
Конкурс песні Еўрабачанне 1958 стаў 3-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 12 сакавіка 1958 года ў Хілверсюме (Нідэрланды), у студыі «Авро». Пры правядзенні дадзенага конкурсу ўступіла ў сілу правіла, паводле якога конкурс праходзіць у краіне, якая перамагла ў папярэднім годзе. Удзел у конкурсе прыняло 10 краін. Вялікабрытанія на гэты раз не прыняла ўдзел у ім. Адзіным пачаткоўцам стала Швецыя, а выйграла конкурс Францыя, якую прадстаўляў Андрэ Клаве з песняй Dors mon amour. На конкурсе не было выканана ні адной песні на англійскай мове.
Прадстаўнік Італіі Даменіка Модуньо, які выступаў са сталай затым знакамітай песняй «Nel blu dipinto di blu» («Volare»), быў вымушаны выканаць свой нумар двойчы, так як падчас яго першага выхаду на сцэну ў некаторых краінах паўсталі праблемы з прыёмам тэлесігналу.
Удзельнікі былых конкурсаў [правіць]