Конрад Лорэнц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конрад Лорэнц
ням.: Konrad Lorenz
Дата нараджэння 7 лістапада 1903(1903-11-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1989(1989-02-27)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Adolf Lorenz[d]
Жонка Margarethe Gebhardt[d]
Род дзейнасці этолаг, заолаг, біёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, урач, філосаф, псіхолаг, натураліст
Навуковая сфера эталогія і філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1928) і доктар філасофіі (1933)
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).

Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.

Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.

Зноскі

  1. а б в г http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1973/lorenz-facts.html Праверана 21 кастрычніка 2013.
  2. а б Konrad Lorenz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лоренц Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]