Конрад фон Фейхтванген

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Конрад фон Фейхтванген (ням.: Konrad von Feuchtwangen, каля 1230, Франконія — 4 ліпеня 1296, Прага) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 12911296 гадах. З яго імем звязаны перанос сталіцы ордэна з Палесты ў Еўропу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з нямецкага рода. Аб часе ўступлення ў ордэн — не вядома. У 1279 г. на генеральным сходзе крыжакоў Тэўтонскага ордэна, атрымаў пасаду ландмайстра У Прусіі, а таксама ландмайстра ў Лівоніі. Пасля прыбыў у Прусію дзе прабыў да 1280 г. Затым адправіўся ў Германію, дзе прасіў звольніць яго з пасад, спасылаючыся на немагчымае адначасовае кіраванне дзвюма правінцыямі. Аднак быў пазбаўлены толькі ад улады ў Прусіі, застаючыся на чале лівонскай правінцыі, куды адправіўся тым жа годам. Пратрымаў функцыі кіраўніка да 1281 г., вярнуўся ў Германію. Патрапіў у блізкае акружэнне вялікага магістра Хартмана фон Гельдрунгена. У 1282 г. стаў комптурам правінцыі Франконія, а ў 1284 г. ландмайстрам Германіі. Гэта апошняя пасада, якую займаў да абраня вілікім магістрам.

Стаў трынадцатым вялікім магістрам, валадарыў у 1291—1297 гадах. У першым годзе яго панавання, мамлюкі занялі горад Акру, апошнюю крэпасць крыжакоў у Іерусалімскім каралеўстве. Між тым у горадзе знаходзілася галоўная рэзідэнцыя ордэну, Конрад фон Фейхтванген перанёс яе ў Венецыю. Паміма спробы затрымацца ў міжземнаморскім рэгіёне, аб чым сведчыць месца новай сталіцы, Конрад вялікую ўвагу надзяляў Прусіі і Лівоніі. Пад час вяртання з другога падарожжа ў Прусію, раптоўна памёр. Пахаваны ў Празе, дзе знаходзіўся ў час смерці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Maciej Dorna Bracia zakonu krzyżackiego w Prusach w latach 1228—1309, Wydawnictwo Poznańskie, Poznań 2004, str. 259—262.
  • Бокман Х. Немецкий орден: Двенадцать глав из его истории/Пер. с нем. В. И. Матузовой. — Москва: Ладомир, 2004. — 273 с. — ISBN 5-86218-450-3