Конрад фон Юнгінген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Конрад фон Юнгінген
Konrad von Jungingen
Конрад фон Юнгінген
Конрад фон Юнгінген. Малюнак К. Хартнача з працы
«Altes und Neues Preussen», 1684
Wg jungingen.gif
сцяг
25-ы Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1393 — 1407
Папярэднік: Конрад фон Валенродэ
Пераемнік: Ульрых фон Юнгінген
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: каля 1355
верагодна, Юнгінген
Смерць: 30 сакавіка 1407({{padleft:1407|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})
Замак Марыенбург

Ко́нрад фон Ю́нгінген (ням.: Konrad von Jungingen; каля 1355, верагодна, Юнгінген[1] — 30 сакавіка 1407, Марыенбург) — 25-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1393 па 1407 год. Наступным вялікім магістрам стаў малодшы брат Конрада Ульрых фон Юнгінген.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Конрад фон Юнгінген нарадзіўся каля 1355 года, верагодна, у Юнгінгене, Вюртэмберг.

У студзені 1394 года пачаўся новы паход на Літву, у якім бралі ўдзел мноства французскіх і нямецкіх рыцараў, у тым ліку атрад стралкоў з Бургундыі. Наступаючым войскам удалося разбіць Вітаўта і прыступіць да аблогі Вільні. На восьмы дзень аблогі пад Вільню прыбыў магістр Лівоніі Венемар фон Бругеноэ. Пасля вычарпання прыпасаў крыжакі былі вымушаны адступіць[2].

Пад кіраўніцтвам Конрада Тэўтонскі ордэн у 1398 годзе на востраве Готланд перамог піратаў, якія зімавалі там. Ён загадаў разбурыць умацаванні «лікедэлераў» у Ландэскроне, крэпасць у Сліце і, меркавана, так званы «Палац Лойста». З тых часоў Балтыйскае мора было амаль вызвалена ад піратаў, а тых, што засталіся (сярод іх Клаус Сцёртэбекер) былі вымушаны бегчы ў Паўночнае мора.

У 1393 годзе пад кіраўніцтвам Конрада ва Усходняй Прусіі было заснавана паселішча Сенсбург, дзе Ордэн яшчэ ў 1348 годзе ўзвёў драўляную крэпасць. У 1397 годзе па ініцыятыве Конрада пачалося будаўніцтва замка Рагніт[3].

У 1398 годзе паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім было складзена Салінскае пагадненне, паводле якога Жмудзь пераходзіла пад уладу крыжакоў і ўсталёўваўся трывалы мір паміж бакамі[2].

Сканаў 30 сакавіка 1407 года ў замку Марыенбург, дзе і быў пахаваны.

Смерць вялікага магістра была вельмі незвычайнай. Урач прапісаў Конраду ў якасці лячэння ад жоўцевага каменя палавыя зносіны, аднак цнатлівы рыцар адмовіўся выконваць прадпісанне, што і звяло яго ў магілу[4].

Зноскі

  1. Jähnig B. Konrad von Jungingen // Neue Deutsche Biographie. — Band 12. — Berlin: Duncker & Humblot, 1980. — S. 517 f.
  2. 2,0 2,1 Урбан В. Тевтонский орден. — М.: АСТ, 2007. — С. 214—216. — ISBN 978-5-17-044178-5.
  3. Бахтин А. П. Орден и пруссы. Праверана: 26.07.2010.
  4. Turnbull S. The Book of the Medieval Knight. New York: Crown Publishers, 1985. — p. 87.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Конрад фон Валенродэ
Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
13931407
Пераемнік:
Ульрых фон Юнгінген