Конрад I Мазавецкі
Конрад I Мазавецкі (польск.: Konrad I Mazowiecki, 1187— 31 жніўня 1247) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Чацвёрты і малодшы сын Казіміра II Справядлівага і чэшскай князёўны Алены Знаемскай (у старой гістарыяграфіі яе лічылі рускай князёўнай Аленай Усеваладаўнай), малодшы брат Лешыка Белага.
Князь Куявіі ў 1202—1247 гг., князь Серадза, князь Кракаўскі ў 1229 - 1232, 1241 - 1243 гг. Заснавальнік незалежнага Мазавецкага княства ў складзе Польшчы. Правіў у ім у 1207-1247 гг.
Цесна супрацоўнічаў з Тэўтонскім ордэнам, у 1226 г. аддаў яму ў валоданне Хелмінскую зямлю Польшчы. У 1237-1238 гг. патрываў паразу разам з крыжакамі пад Дарагічынам ад галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. 10 ліпеня 1241 г., скарыстаўшыся згубай вялікага князя Генрыха II Набожнага падчас нашэсця хана Батыя, заняў Кракаў, стаўшы кракаўскім князем (1241-1243). Аднак пасля бітвы 23 мая 1243 г. пад Сухадолам, у якой ён патрываў паразу ад малапольскага князя Баляслава V Сарамлівага, быў змушаны пакінуць Кракаў і вярнуцца ў Мазовію.
Гл. таксама [правіць]
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
