Конь свойскі
| Конь свойскі | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Падтып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: | |||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Конь свойскі (Equus ferus caballus) — жывёла сямейства няпарнакапытных, прыручаны і адзіны падвід дзікага каня, які захаваўся (Equus ferus), вымерлы ў дзікай прыродзе. Шырока выкарыстоўваецца чалавекам да цяперашняга часу.
Змест |
Распаўсюджанне [правіць]
У асобных рэгіёнах конь сустракаецца ў дзікім стане. Свойскія распаўсюджаныя па ўсім краінам ва мностве парод, якія моцна адрозніваюцца па велічыні, складанні, форме галавы, колеру і г. д. і месцамі здзічэлі. У Еўропе дзікія або здзічэлыя коні — тарпаны — вадзіліся яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Здзічэлых коней сустракаў таксама Пржэвальскі ў правінцыі Гань-су.
Апісанне [правіць]
Галава каня — выцягнутая, сухая, з вялікімі жывымі вачыма, шырокімі ноздрамі і вялікімі або сярэдняй велічыні завостранымі і вельмі рухомымі вушамі. У свойскіх коней вушы ўмеранай велічыні (значна меншыя за палову галавы), грыва доўгая, шыя доўгая мускулістая, тулава акругленае, хвост пакрыты доўгімі валасамі ад асновы; колер (масць) надзвычай розны: чорны, буры, руды, чалы, белы, шэры, часта з белымі плямамі на галаве і нагах; як выключэнне сустракаюцца палосы на плячах, спіне і нагах.
Скура каня тонкая і эластычная, укрытая прамым кароткім воласам (1-4 см). У ёй шмат кервовых канцоў і залоз, якія адыгрываюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма, што патрабуе трымаць яе заўсёды ў чысціні. Органы дыхання і кровазвароту добра развітыя, аб'ём крыві складае 7-11% жывой масы каня, маса лёгкіх 4,5-6,5 кг, сэрца 3,5-4,5 кг. Добра развіты адчувальнасць і слых, бачаць жа коні добра толькі на кароткай адлегласці. У коней добра развіты сківіцы, зубы (у жарабцоў 40, у кабыл 36), яны маюць аднакамерны страўнік і кароткі кішэчнік (25-39 м) з вялікай сляпой кішкой. Коні доўга і старанна перажоўваюць корм, добра змочваюць яго слінай, якой за суткі выдзяляецца да 40 л. Яны многа п'юць вады, асабліва ў гарачы час (70-80 л за суткі), параўнальна лёгка пераносяць нізкую тэмпературу, але баяцца скразнякоў, сырасці. Найбольш адчувальны да неспрыяльных умоў утрымання ногі коней.
Палавая спеласць настае ў 1-1,5 года, але ў злучку кабыл пускаюць з 3-гадовага ўзросту. Жарэбнасць цягаецца 11 мес. Двойні бываюць вельмі рэдка. Жарабяты ў першыя месяцы высысаюць за суткі 10-20 л і даюць сутачны прырост 1-2 кг. Вымя кабылы невялікае і патрабуе частага апаражнення. Таму ў першыя дні жарабя ссе маці 50-60 разоў у суткі. Маса жарабя пры нараджэнні складае каля 10% масы маці, а да адымання павялічваецца амаль у 5 разоў. Растуць коні да 5-6 гадоў. На рабоце іх выкарыстоўваюць з 3-гадовага ўзросту. Жывуць коні да 25 гадоў і больш, але ў старасці дрэнна выкарыстоўваюць корм, працаздольнасць іх зніжаецца.
Харчаванне [правіць]
Конь залічваюцца да траваедных жывёл. На пашы ён з'ядае ад 25 да 100 кг травы ў суткі. У залежнасці ад узросту і жывой масы конь выпівае ў сярэднім 30-60 літраў вады ў суткі летам і 20-25 літраў зімой. Для пражытка каню трэба 4-5 акраў зямлі, каля 2 га.
Посілак каня складаецца галоўным чынам з аўса і сена, хоць апошнім часам замяняецца саломай. Шмат разоў спрабавалі замяніць і авёс якім-небудзь іншым збожжавым кормам, але ўсе такія спробы не ўвянчаліся поспехам. Толькі ў Італіі, Іспаніі і Партугаліі, асабліва на Усходзе, ячмень з'яўляецца такім амаль выключным, як авёс, кормам каня.
Пароды [правіць]
Выведзены тры асноўныя гаспадарчыя тыпы коней: верхавы, запражны і цяжкавозны. Сіла цягі каня складае 15-20% ад яго жывой масы, часам больш, прычым у дробных коней яна адносна жывой масы большая, чым у буйных. Існуе больш за 200 парод і пародных груп коней.
Некаторыя пароды:
Прадукты конегадоўлі [правіць]
Высокая біялагічная каштоўнасць конскага мяса. Забойны выхад яго складае 52-56%, выхад мякаці ў тушы 75-80%. Дыетычная і харчовая годнасць каніны абумоўлена ў асноўным біялагічнай каштоўнасцю тлушчу: ён легкаплаўкі, добра ўплывае на абмен рэчываў чалавека і перашкаджае развіццю атэрасклерозу і іншых хвароб. Ужыванне конскага мяса спрыяе нейтралізацыі таксінаў туберкулёзнай палачкі. Яно выкарыстоўваецца пры вырабе каўбас. Акрамя таго, за перыяд лактацыі (6-7 мес) кабыла можа даць 1500—2500 л малака. Конскае малако ўнікальнае па сваіх якасцях. У ім мала тлушчу (1,2-2,5 %) і бялку (2-2,5 %), шмат лактозы (5-6 %), розных вітамінаў, тлушч мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, у малацэ не адстойваецца, не збіраецца ў смятанку. Лекавыя і дыетычныя ўласцівасці малака захоўваюцца і ўзмацняюцца пры зброджванні яго спецыяльнай закваскай у кісла-малочны напітак — кумыс.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.
| Гербавыя фігуры | ||
|---|---|---|
| Сысуны | Антылопа • Бабр • Бізон • Бык • Дзік • Вярблюд • Вол • Воўк • Гарнастай • Дэльфін • Снежны барс • Кенгуру • Конь • Карова • Кот • Лама • Лань • Леў • Леапард • Ліс • Мядзведзь • Алень • Пантэра • Сабака • Тыгр • Слон | |
| Птушкі | Крумкач • Голуб • Грак • Ластаўка • Арол • Пелікан • Певень • Страўс • Качка • Ястраб | |
| Міфалагічныя жывёлы | Альфін • Васіліск • Віверна • Гамаюн • Гарпія • Гаруда • Гаргона Мядуза • Грыфон • Двухгаловы арол • Дракон • Адзінарог • Зілант • Іэйл • Камелапард • Кентаўр • Манцікора • Пегас • Саламандра • Сімург • Сірэна • Фенікс • Змей | |
| Водныя насельнікі | Сцерлядзь • Шчупак • Грабеньчык • Чарапаха • Лягушка | |
| Насякомыя | Мурашка • Матылёк • Пчала | |
| Расліны | Дуб • Лілія • Пальма Мерцалава • Сланечнік • Ружа Лютэра • Ружа Цюдораў | |
| Іншыя | Арханёл Міхаіл • Атам • Георгій Перамоганосец • Змяя • Крыж • Лук • Меч • Машна • Ордэн Залатога Руна • Падкова • Сонца і месяц • Страла • Вулітка • Фасцыі • Харугва • Якар | |
| Прыручаныя жывёлы | |
|---|---|
| Свойскія |
Акварыумныя рыбкі • Канарэйка • Карлікавы трус • Кошка • Пацук • Марская свінка • Папугаі • Сабака • Хамяк • Чарапаха |
| Выставачныя |
Голуб • Лебедзь-шыпун • Паўлін |
| Сельскагаспадарчыя жывёлы | |
| Млекакормячыя | |
| Птушкі | |
| Насякомыя | |