Кон-Цікі
«Кон-Цікі» (Kon-Tiki) — плыт з бальсавага бярвення, на якім Тур Хеердал і пяць яго спадарожнікаў здзейснілі падарожжа ў 1947 годзе па маршруце міграцыі меркаваных продкаў палінезійцаў з Паўднёвай Амерыкі (паводле тэорыі Хеердала).
Плыт складаўся з 9 бальсавых бервяноў даўжынёй ад 10 да 14 метраў, складзеных так, што ў плыта быў востры нос. «Кон-Цікі» быў абсталяваны прмавугольным ветразем, кармавым вяслом і двума паралельнымі шэрагамі швертаў (дошак, якія тырчаць з дна плыта ўніз і выконваюць ролю і кіля, і руля), што цалкам адпавядала канструкцыі плытоў, на якіх інкі здзяйснялі задакументаваныя акіянскія падарожжы на адлегласць да 50 марскіх міль.
«Кон-Цікі» носіць імя легендарнага героя многіх палінезійскіх паданняў. Паводле гэтых паданняў, Кон-Цікі прыплыў з усходу з групай аднапляменцаў, якія заснавалі паселішча на астравах Палінезіі і далі пачатак мясцовай культуры.
Экіпаж [правіць]
- Тур Хеердал (1914-2002) - кіраўнік экспедыцыі.
- Эрык Хесельберг (1914-1972) - штурман і мастак. Ён намаляваў малюнак Кон-Цікі на ветразі.
- Бенгт Даніельсан (1921-1997) - выконваў абавязкі кока. Ён цікавіўся тэорыяй міграцыі. Таксама дапамагаў як перакладчык, бо адзіны з экіпажа гаварыў па-іспанску.
- Кнут Хаўгланд (1917-2009) - спецыяліст па радыё.
- Турстэйн Робю (1918-1964) - другі радыст.
- Герман Ватцынгер (1916-1986) - інжынер тэхнічных вымярэнняў. Падчас экспедыцыі вёў метэаралагічныя і гідралагічныя назіранні.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.412