Дуб коркавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Коркавы дуб)
Дуб коркавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus suber L.

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19430
NCBI  58331
EOL  1151259
IPNI  296785-1
TPL  kew-175312

Дуб коркавы[3] (Quercus suber) — вечназялёнае дрэва сямейства букавых, паходзіць з паўднёва-заходняй Еўропы і паўночнай Афрыкі, шляхам інтрадукцыі з’явілася таксама ў іншых краінах Міжземнамор’я.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва дасягае вышыні 20 м, у шырыню дыяметрам да 1 м. Ствол і старыя галіны пакрыты цвёрдай тоўстай карой (коркам), якая перыядычна здымаецца ў прамысловых мэтах (раз у 9-12 гадоў). Лісце авальнае, скурыстае, ападае раз у 2-3 года. Квітнее амаль бесперапынна, за выключэннем летніх месяцаў.

Жалуды сядзяць па 1-3 штукі, на кароткай ножцы, утоеныя. Спеюць восенню. Прарастаюць хутка — за 2-5 дзён. У першыя гады расце павольна і патрабуе стараннага догляду. Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расліна. Каранёвая сістэма глыбокая. Жыве да 200 гадоў і больш. Мае дэкаратыўнае значэнне.

Драўніна вельмі цвёрдая, дзякуючы чаму не мае выкарыстанне пры вытворчасці мэблі. Аднак часта выкарыстоўваецца пры апале ў камінах. Асаблівасцю дрэва з’яўляецца вогнеўстойлівая кара, дзякуючы чаму ствол амаль не зведвае значных пашкоджанняў пры лясных пажарах.

У прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

Для вытворчасці корка здымаецца толькі верхні пласт кары.

Асноўнае практычнае выкарыстанне гэта выраб корка. Для вытворчасці корка здымаецца толькі верхні пласт кары ствала і старых галін, таму «абразанне» зусім не шкодзіць дрэву. Прыкладна праз 10 гадоў кара цалкам аднаўляецца, і яе зноў здымаюць з дрэва. Яшчэ ў сярэднія вякі корак выкарыстоўваўся манахамі для ўцяплення сцен у халодных залах манастыроў. Дзякуючы сваёй структуры дрэва з’яўляецца адным з лепшых прыродных цепла і гукаізаляцыйных матэрыялаў. Асноўнай з тэхнічных уласцівасцяў з’яўляецца мяккая пругкасць корка (лёгка набывае першапачатковы від пасля дэфармацыі).

Партугалія вырабляе больш 50 % коркі ў свеце, галоўным чынам у яе паўднёвых правінцыях. Іншымі важнымі экспарцёрамі з’яўляюцца Іспанія, Алжыр, Марока, Францыя, Італія і Туніс. У пералічаных краінах агульная плошча коркавых дрэвастояў складае каля 25 тыс. км².

Корак, які выкарыстоўваецца для закупорвання вінных бутэлек, складае толькі 15 % ад агульнай колькасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]