Корса
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Віа дэль Корса Рым |
||
| Раён | Стары горад | |
| Агульная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Працягласць | 1600 м | |
| Транспарт | ||
| Бліжэйшыя станцыі метро | Flaminio - Piazza del Popolo, piazza Spagna | |
| Будынкі і збудаванні | ||
Корса, Віа дэль Корса (іт. Via del Corso) — адна з магістраляў рымскага старога горада, якая вядзе ад п'яцца Венецыя на поўнач, да п'яцца дэль Папола.
У антычнасці і Сярэднявеччы вуліца звалася віа Лата («Шырокая вуліца») і з-за паводак мала выкарыстоўвалася. У 1467 годзе пры Папе Паўле II вуліцу аднавілі і пашырылі. Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала па конным спаборніцтвам (corso), якія праходзілі тут пачынаючы з XV стагоддзя аж да 1882 года. На Корса і бліжэйшых вуліцах размяшчаецца мноства палацца, гасцініц, рэстаранаў, кафэ і магазінаў.
Славутасці [правіць]
Заходні бок:
- Palazzo Bonaparte
- палацца Дорыа-Памфілі (Palazzo Doria), у якім размяшчаецца Галерэя Дорыа-Памфілі.
- Санта-Марыя-ін-Віа-Лата (Santa Maria in Via Lata), VII стагоддзе.
- Плошча калоны
- палацца Кіджы (Palazzo Chigi), другая палова XVII стагоддзя, рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Італіі.
- Palazzo Verospi
- Palazzo Fiano
- Palazzo Ruspoli
- Сан-Карла-аль-Корса (Santi Ambrogio e Carlo)
- San Giacomo
- Palazzo Rondinini
- Santa Maria dei miracoli
Усходні бок:
- Palazzo Mancini
- Palazzo Odescalchi
- царква Сан-Марчэла-аль-Корса (San Marcello al Corso), барочны фасад канца XVII стагоддзя працы Карла Фантана.
- Palazzo Sciarra
- Galleria Colonna
- Palazzo Marignoli
- Santa Maria di Montesanto
Літаратура [правіць]
- Heinz-Joachim Fischer: Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt. DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.