Кортыеў орган
| Кортыеў орган | |
| Лацінскае назва |
organum spirale |
|---|---|
| Каталогі | |
Кортыеў орган — рэцэпторная частка слыхавога аналізатара, размешчаная ўнутры перапончатага лабірынта. У працэсе эвалюцыі ўзнікае на аснове структур органаў бакавой лініі.
Успрымае ваганні валокнаў, размешчаных у канале ўнутранага вуха, і перадае ў слыхавую зону кары вялікіх паўшар'яў, дзе і фармуюцца гукавыя сігналы. У кортыевым органе пачынаецца першаснае фарміраванне аналізу гукавых сігналаў.
Змест |
Гісторыя вывучэння [правіць]
Адкрыты італьянскім гістолагам Альфонса Корці (Alfonso Corti; 1822-1876).
Анатомія [правіць]
Размяшчэнне [правіць]
Кортыеў орган размяшчаецца ў спіральна завітым касцяным канале ўнутранага вуха — уліткавым ходзе, запоўненым эндалімфай і перылімфай. Верхняя сценка ходу прылягае да т. зв. лесвіцы ўваходу і называецца рэйснеравай перапонкай; ніжняя сценка, якая мяжуе з т. зв. барабаннай лесвіцай, ўтворана асноўнай перапонкай, якая прымацоўваецца да спіральнай касцяной пласцінкі.
Літаратура [правіць]
- Кортыеў орган // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.423
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |