Аўтаномны край Косава і Метохія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Косава і Мятохія)
Аўтаномны край Косава і Метохія
сербск.: Аутономна Покрајина Косово и Метохија
Краіна  Сербія
Уваходзіць у .
Уключае 5 раёнаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр Горад Прышціна
Дата ўтварэння 28 верасня 1990
Насельніцтва
  • 1 808 195 чал. (2018)
Плошча 10 849[1]
Аўтаномны край Косава і Метохія на карце
Аўтаномны край Косава і Метохія, карце
Часавы пояс UTC+1 (летом — UTC+2)
Код ISO 3166-2 ff
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтаномны край Косава і Метохія (сербск.: Аутономна покрајина Косово и Метохија, скар. сербск.: Космет, алб.: Krahina Autonome e Kosovës dhe Metohis) — адзін з двух (разам з Ваяводзінай) аўтаномных краёў Сербіі.

Спрэчны статус рэгіёна[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Сербіі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сербскай Канстытуцыі, Аўтаномны край Косава і Метохія — неад’емная частка тэрыторыі Сербіі са статусам шырокай аўтаноміі[2].

Сапраўднае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя кантралюецца дзяржавай Рэспубліка Косава[3]. Сербія не прызнае суверэнітэт Рэспублікі Косава.

Абгрунтаванні пазіцый бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Сербіі[правіць | правіць зыходнік]

Дамаганні сербаў на тэрыторыю Косава і Метохіі заснаваны на прынцыпах гістарычнага права.

На гэтай тэрыторыі ў 1389 годзе адбылася бітва на Косавым полі, якая мела вялікае значэнне для фармавання самасвядомасці сербскага народа.

У XIV ст. на тэрыторыі Косава і Метохіі знаходзіўся цэнтр сярэднявечнай сербскай дзяржавы. З канца XIII ст. і да 1767 года тут жа размяшчаўся і пасад Печскага патрыярха, які ў перыяд знаходжання Сербіі пад уладай Асманскай імперыі служыў галоўным цэнтрам сербскай культуры і нацыянальнага руху. У цяперашні час край мае шмат помнікаў праваслаўнай архітэктуры як сярэдніх стагоддзяў, так і новага часу.

Пазіцыя албанцаў Рэспублікі Косава[правіць | правіць зыходнік]

Албанцы ў сваю чаргу настойваюць на перавазе этнічнага права, хоць таксама спрабуюць падвесці пад свае дамаганні гістарычную аснову.

У канцы XVII ст. — пачатку XVIII ст., значная колькасць сербаў пакінула тэрыторыю Косава і на гэтыя землі пачалі перасяляцца албанцы. Доля албанскага насельніцтва паступова расла і да сярэдзіны XIX ст. перавысіла 50 %.

У XVIII—XIX стагоддзях цэнтр сербскага нацыянальнага руху перамясціўся ў Паўночную Сербію, дзе ў 1817 г. было створана аўтаномнае, а з 1878 года — незалежнае Сербскае княства, у той час як Косава стала цэнтрам албанскага нацыянальнага руху і ядром барацьбы албанцаў за самакіраванне і незалежнасць ад Асманскай імперыі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Паводле заканадаўства Рэспублікі Сербія, Косава і Метохія падзелена на 5 раёнаў: Косаўскі, Печскі, Прызрэнскі, Косаўска-Мітравіцкі і Косаўска-Памараўскі.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]