Костас Корсакас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Костас Корсакас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 (18) кастрычніка 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1986(1986-11-22)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратурны крытык, філолаг, выкладчык універсітэта
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Костас Корсакас (літ. Kostas Korsakas; 5 кастрычніка 1909, мястэчка Пашвіціні, цяпер Пакруойскага раёна — 22 лістапада 1986, Вільня) — літоўскі савецкі паэт, крытык, літаратуразнавец і грамадскі дзеяч, заслужаны дзеяч навукі Літоўскай ССР (1959), акадэмік Акадэміі навук Літоўскай ССР (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў прагімназію ў Ёнішкісе (1925), у 1928 годзе — сёмы клас гімназіі ў Шаўляі. За артыкулы ў падпольным друку быў прысуджаны да чатырох гадоў зняволення; ў зняволенні правёў 1928—1930 гады. Быў памілаваны прэзідэнтам Антанасам Сметонам дзякуючы прашэнню, пад якім сабралі подпісы яго сябры.

У 1931—1936 гадах вольным слухачом наведваў літаратурныя курсы ў Каўнаскім універсітэце Вітаўтаса Вялікага.

У 1940—1941 гадах дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва. У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў бюро літоўска-савецкіх пісьменнікаў у Маскве. У 1944—1945 гадах старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Літвы. З 1944 года прафесар кафедры літоўскай літаратуры Вільнюскага ўніверсітэта, у 1944—1956 гадах дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта. З 1946 года дырэктар Інстытута літоўскай мовы і літаратуры АН Літоўскай ССР (цяпер два асобных установы — Інстытут літоўскай літаратуры і фальклору і Інстытут літоўскай мовы).

Быў дэпутатам (1947—1963), намеснікам старшыні (1959—1963) Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Узнагароджаны 5 савецкімі ордэнамі, таксама медалямі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.422