Котка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Кот)
КОТКА (лац.: Felis catus) — свойская жывёла, прыручаная людзьмі каля 9,5 тыс. гадоў таму. Коткі палююць на больш як тысячу іншых відаў жывёл. Паводле генетычнага аналізу котак, продкі амаль усіх дамашніх катоў у свеце паходзяць з афрыканскіх пустэльняў. Гэта тлумачыць чаму яны адчуваюць сябе камфортна ў тэмпературах да 52° C. Коткі звычайна маюць вагу ад 2,5 да 7 кг. Верагодна, што беларускае слова "котка" (разам з падобнымі славамі на іншых еўрапейскіх мовах) паходзіць ад старажытнанубійскага слова "kadís", альбо берберскага слова "kaddîska".