Кохлік
| Кохлік | ||
|---|---|---|
| Агляд хлопчыка, хворага на кохлік | ||
| МКХ-10 | A37. | |
| МКХ-9 | 033 | |
| DiseasesDB | 1523 | |
| MedlinePlus | 001561 | |
| eMedicine | emerg/394 ped/1778 | |
| MeSH | D014917 | |
Кохлік, таксама Коклюш (ад фр. Coqueluche), (лац. Pertussis) — вострая антрапанозная паветрана-кропельная бактэрыяльная інфекцыя, найбольш характэрнай прыкметай якой з'яўляецца прыступападобны спазматычна кашаль. Небяспечнае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў. Вельмі небяспечны для дзяцей да 2 гадоў.
Змест |
[правіць] Узбуджальнік
Выклікаецца бактэрыямі Бардэ-Жангу (ад імя вучоных, якія ўпершыню апісалі яе ў 1906 г. - бельгійскага вучонага Ж. Бардэ і французскага - А. Жангу) (Bordetella pertussis). Прыроджаны імунітэт, абумоўлены матчынымі антыцеламі, не развіваецца. Кантагіёзнасць (верагоднасць заражэння пры кантакце) складае 90%. У 1937 вылучаны мікраарганізм, падобны да палачкі коклюшу, - паракоклюшная палачка. Захворванне, выкліканае гэтым мікраарганізмам, працякае як лёгкая форма коклюшу, але імунітэту да коклюша не пакідае.
[правіць] Развіццё захворвання
Часцей хварэюць дзеці дашкольнага ўзросту. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 7 да 14 дзён. Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным шляхам. Хворы заразны з 1-га да 25-га дня захворвання. Працягласць заразнага перыяду можа скараціцца пры своечасовым правядзенні антыбактэрыяльнай тэрапіі.
[правіць] Эпідэміялагічная карціна
У кожнай канкрэтнай мясцовасці захворванне набывае эпідэмічны характар з перыядычнасцю ў 2-4 гады.
[правіць] Імунітэт
Каля паловы выпадкаў прыпадае на дзяцей да 2 гадоў. Першае захворванне звычайна не пакідае натуральнага імунітэту на ўсё жыццё, але паўторная інфекцыя (калі яна мае месца) працякае лёгка і часта не распазнаецца.