Крабы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Краб)
Перайсці да: рух, знайсці
Крабы
Liocarcinus vernalis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Падтып:

Ракападобныя

Атрад:

Дзесяціногія ракападобныя

Інфраатрад:

Крабы

Навуковая назва

Brachyura Linnaeus, 1758

ITIS   98276
NCBI   6752

Кра́бы, або кароткахво́стыя ра́кі (Brachyura) — інфраатрад дзесяціногіх ракападобных.

Вядома больш за 4000 відаў. Пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы, пераважна ў тропіках.

Шырыня галавагруднага шчыта (карапакса) 2-60 см. Галава маленькая, у паглыбленні пад краем карапакса. Вочы фасетачныя. 1-я пара хадзільных ног мае клюшні. Брушка кароткае, падагнутае пад сківіцагрудзі. Брушныя канечнасці ў самца (1-2 пары) зменены ў капулятыўны орган, у самкі (4 пары) служаць дяя выношвання ікры.

Кормяцца пераважна беспазваночнымі.

Усе крабы, акрамя прэснаводных, размнажаюцца ў моры. Развіццё з метамарфозам.

Некаторыя крабы могуць мяняць афарбоўху цела. Здольныя да аўтатаміі і рэгенерацыі канечнасцей.

Аб'екты промыслу.

[правіць] Літаратура

  • Крабы // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.441-442
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах