Краджа золата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Краджа золата» — беларускі рок-гурт, заснаваны ў верасні 2005 года. Працуе ў рэчышчы макаранічнага року.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт «Краджа золата» быў утвораны ў 2005 годзе філолагамі Сяргеем Дубялевічам і Віктарам Лупасіным, каб паўдзельнічаць у фэсце «Хаўтуры па Бум-Бам-Ліце». Датаю стварэння лічыцца апошняя субота верасня, калі адбылася першая рэпетыцыя. Напачатку кар'еры дуэт выконваў камічныя аўтарскія песні пад прасцецкую акустычную гітару. У якасці тэкстаў браліся творы К. Бальмонта, В. Каратынскага, Дз. Хвастоўскага, Ф. Багушэвіча, а таксама і ўласныя напрацоўкі. З прыходам гітарыста Мікалая Акрачкова і спявачкі Міколкі гурт пераходзіць спачатку на камерны акустычны бард-рок, а пасля на ўласны стыль, які паядноўвае элементы хэві-мэталу, шансону, панк-року ды іншых музычных кірункаў, дзеля чаго Лупасін прапанаваў урэшце вызначэнне «Макаранічны рок». Нязменнымі на ўсім шляху існавання гурта заставаліся тэатралізацыя музыкі, большая ці меншая літаратурацэнтрычнасць, праца па-за існуючымі стылявымі рамкамі, а таксама пэўны амбівалентны камізм.

У 2007 годзе «Краджа золата» выдае дэбютны альбом «Баяны» (распаўсюджваўся з часопісам «Тэксты»), неўзабаве пасля чаго распадаецца. У 2010 годзе Лупасін разам з Аляксеем Арловым адтварае каманду і распачынае актыўную канцэртную дзейнасць. Рэпертуар адноўленага калектыву грунтуецца пакуль што на старых напрацоўках.

Музыкі[правіць | правіць зыходнік]

Кананічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Міхайлавіч Лупасін — вакал, рэп, музыка, тэксты;
Сяргей Аляксандравіч Дубялевіч — вакал, харэаграфія, эпатаж, выклік грамадству;
Вера Аляксандраўна Пучкова — гітара;
Міхал Іванавіч Зарэмба — клавішы;
Аляксей Леанідавіч Арлоў — бас-гітара, харэаграфія, дырэктар гурта;
Ціхан Ігаравіч Батура — бубны.

Асноўныя прэінкарнанты[правіць | правіць зыходнік]

Міколка Карповіч — вакал, маракасы, гітара;
Мікалай Уладзіміравіч Акрачкоў — гітара, бас, вакал, музыка, тэксты;
Яўген Паўлавіч Стоцік — бубны, музыка, тэксты, аранжаванні.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Г1 (касета, 2006)
  • Made In Belarus Size Tiny (касета, 2007)
  • Баяны (CD, 2007)