Кракавяк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Народны ансамбль з Кракава

Кракавяк (польск.: Krakowiak) — хуткі танец польскага паходжання ў 2/4; форма дзвюхкаленная, мелодыя ажыўленага характару, часта мае акцэнт на другой восьмай у такце, якая сінкапуецца з трэцяй. Рытм востры, з частымі сінкопамі. Выконваецца весела, тэмпераментна, з ганарлівай выправай.

Паўстаў сярод жыхароў Кракаўскага ваяводства (кракавякаў). У XIV ст. атрымаў распаўсюджанне сярод шляхты. Даўней кракавяк танчылі толькі мужчыны, пазней — мужчына ў пары з жанчынай. У XIX ст. быў папулярным бальным танцам.

Кракавяк, атрымаўшы мастацкую апрацоўку, ужываецца ў балетнай музыцы і опернай музыцы, напрыклад у оперы «Жыццё за цара» М. І. Глінкі і іншых творах. Музычная форма скарыстана Ф. Шапэн у «Ронда а ля кракавяк» для фартэпіяна з аркестрам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кракавяк // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.444

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]