Краміёнская свіння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краміёнская свіння
Тэсей змагаецца з Краміёнскай свіннёй. Чырвонафігурная кераміка, Грэцыя, 440—430 г. да н. э.
Тэсей змагаецца з Краміёнскай свіннёй. Чырвонафігурная кераміка, Грэцыя, 440—430 г. да н. э.
Пол жаночы пол
Бацька Тыфон[1]
Маці Яхідна[1]
Дзеці Калідонскае паляванне[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краміёнская свіння — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара. Па некаторых крыніцах, спараджэнне Яхідны і Тыфона[3], па мянушцы Фэя (Фая)[4]. У Мегарыдзе загубіла шматлікіх людзей, якія насялялі ў Краміёне [5]. Спарадзіла Калідонскага вепрука[6]. Па версіі Авідзія, гэта быў дзік[7]. Была забіта Тэсеем.

Некаторыя сцвярджаюць, што гэта не свіння, а разбойніца, крыважэрная і распушчаная[8]. Пра мужнасць свінні згадвае Платон[9].

Зноскі

  1. а б (not translated to grc) Βιβλιοθήκη — 0001.
  2. Στράβων Γεωγραφικά
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э I 1
  4. Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 3; Плутарх. Тэсей 9
  5. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 59, 4
  6. Страбон. Геаграфія VIII 6, 22 (стар.380)
  7. Авідзій. Метамарфозы VII 433; Гігін. Міфы 38
  8. Плутарх. Тэсей 9
  9. Гл. Платон. Лахет 196я