Краноцкая сопка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Краноцкая сопка | |
Краноцкая сопка (у цэнтры кадра з трохвугольным ценем) і вулкан Крашэніннікава, спадарожнікавы здымак. Лістапад 1985. Поўнач знізу справа. |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Форма вулкана |
стратавулкан |
| Апошняе вывяржэнне |
У гістарычны перыяд, а таксама слабое фрэатычнае ў XX стагоддзі. |
| Вышыня вяршыні |
3528 м |
|
|
|
Краноцкая сопка — дзеючы вулкан на ўсходнім узбярэжжы Камчаткі. Адносіцца да стратавулканаў.
Вышыня 3528 м, вяршыня - правільны рабрысты конус. Кратар запоўнены экструзіўным коркам, ёсць фумаролы (асабліва актыўная іх дзейнасць адзначана ў 1923). Вулкан складзены базальтавымі і андэзітавымі дзындрамі, лавамі, попелам. Вывяржэнні рэдкія.
Ніжнія схілы вулкана пакрытыя лясамі з кедравага стланіка і каменнай бярозы, у верхняй частцы - ледавікі і снежнікі. Верагодна, з'яўляецца адным з самых маляўнічых вулканаў Камчаткі.
Ля падножжа заходняга схілу - Краноцкае возера.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.450