Краснуха

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Rubella
Rash of rubella on skin of child's back.JPG
МКХ-10 B06.06.
МКХ-9 056056
DiseasesDB 11719 11719
MedlinePlus 001574 001574
eMedicine emerg/388  peds/2025peds/2025 derm/259derm/259 emerg/388  peds/2025peds/2025 derm/259derm/259
MeSH D012409 D012409

Краснуха (лац.: rubella) — эпідэмічнае віруснае захворванне з інкубацыйным перыядам каля 15-24 дзён. Захворванне закранае ў асноўным дзяцей, але яно можа справакаваць сур'ёзныя прыроджаныя заганы, калі жанчына заражаецца ў пачатку цяжарнасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню краснуха была апісана ў 1740 г. нямецкім тэрапеўтам Ф. Хофманам. У 1881 г. захворванне афіцыйна вылучана ў асобную назалагічную форму. У 1938 г. японскія даследчыкі даказалі вірусную прыроду інфекцыі, заразіўшы валанцёраў фільтратам з насаглоткі. Узбуджальнік краснухі вылучаны ў 1961 г. некалькімі навукоўцамі амаль адначасова; П. Д. Паркманам, Т. X. Уэлерам і Ф. А. Невай. У 1941 г. аўстрыйскі даследчык Н. Грэг апісаў розныя анамаліі плоду ў сувязі з яго ўнутрычэраўным заражэннем вірусам краснухі падчас хваробы цяжарнай маці. Найбольш часта сустракаемыя анамаліі — катаракта, заганы сэрца і глухата былі аб'яднаны пад назвай «класічны сіндром прыроджанай краснухі».

Вірус[правіць | правіць зыходнік]

Гэта кантагіёзнае захворванне, якое выпрацоўвае ўстойлівы імунітэт. Узбуджальнік адносіцца да сямейства Togaviridae, роду Rubivirus.

Клінічныя праявы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля інкубацыйнага перыяду 2-3 тыдні з'яўляецца ўмераная тэмпература з галаўным болем, фарынгітам, шыйнай адэнапатыяй, кан'юктывітам. Высыпанне з'яўляецца праз 48 гадзін, сып макулезны (плямісты) не свярбіць, спачатку на твары, потым спускаецца на ўсё цела на працягу некалькіх гадзін, спачатку сып марбіліформны (нагадвае адру), затым шкарлятынаформная. Яна пераважае на твары, у вобласці паясніцы і ягадзіц, гісталагічных паверхнях рук, ног. Сып трымаецца 2-4, зрэдку 5-7 дзён, затым знікае без пігментацыі і лушчэння. Трэба адзначыць, што даволі частыя змякчэлыя і асімптаматычныя формы.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Няма спецыфічнага лячэння. Серанегатыўных дзяўчынак рэкамендуецца вакцынаваць ў пубертатным узросце. Для сімптаматычнага лячэння дапускаецца выкарыстанне парацэтамолу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.463

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.