Кратарнае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірасу, Коста-Рыка

Кратарнае ці вулканічнае возера — возера, якое ўтвараецца пры напаўненні вадой вулканічнага кратара, кальдэры, маара ці ўдарнага кратара. З прычыны таго, што кратар мае, як правіла, форму круга і высокія сценкі, кратарнае возера мае мала прытокаў і амаль не мае сцёкаў. Звычайна кратар запаўняецца дажджавой вадой (у маараў — грунтавымі водамі) і дасягае раўнавагі дзякуючы прасочванню і выпарэнню. На працягу часу дзякуючы эрозіі можа ўзнікнуць наземны сцёк ці нават пратока, як напрыклад у возера Таўпа ў Новай Зеландыі, праз якую цячэ рака Вайката.

Вада ў вулканічным кратары часам мае хімічны састаў, які робіць немагчымым жыццё ў ёй. Прыкладамі такіх часцяком каляровых кіслотных азёр з'яўляюцца Рынкон дэ ла В'еха і Ірасу ў Коста-Рыцы. Утрыманне аксіду вугляроду таксама можа быць надзвычай высокім і стаць прычынай лімналагічнай катастрофы, такой, як катастрофа на возеры Ніёс у Камеруне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]