Кратар Манікуаган
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Манікуаган | |
Кратар узімку, від з касмічнага чоўна. |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
Кратар Манікуаган — ударны кратар у цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада, які сфармаваўся ў выніку сутыкнення з астэроідам дыяметрам 5 км. Удар астэроіда стварыў кратар каля 100 км у дыяметры, але падчас эрозіі і адкладу ападкавых парод бачны памер паменшыўся да 71 км. Гэта пяты па велічыні вядомы кратар на Зямлі[1]. Мяркуецца, што гара Вавілон з'яўляецца цэнтральным пікам кратара. У наш час у кратары размяшчаецца возера Манікуаган.
Нядаўнія даследаванні паказалі, што расплаўленыя ў выніку сутыкнення пароды маюць узрост 214 ± 1 млн. гадоў. Паколькі гэта 12 ± 2 млн. гадоў да канца Трыясавага перыяду, сутыкненне не магло прычыніцца вымірання трыясава-юрскага перыяду[2].
Зноскі
- ↑ Earth Impact Database
- ↑ Hodych, J. P.; G. R. Dunning (1992). "Did the Manicougan impact trigger end-of-Triassic mass extinction?". Geology 20: pp. 51.54. doi:.