Крахаль вялікі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вялікі крахаль | ||||||||||||||
Саміца вялікага крахаля
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Раздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Вялікі крахаль |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Mergus merganser, Linnaeus, 1758 |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вялікі крахаль ці Вялікі савук (Mergus merganser) — буйная качка з вузкай падоўжанай дзюбай. Гэта самы буйны і найбольш распаўсюджаны з крахалёў, сваімі памерамі праўзыходзіць крыжанку. У адрозненне ад апошняй і большасці іншых відаў сямейства качак, харчуецца не расліннымі кармамі, а рыбай — пра гэта сведчаць вострыя зубы на кручкаватай дзюбе, якімі птушкі трымаюць слізкую здабычу. Як правіла, трымаецца парамі альбо невялікімі групамі, але часам у месцах зімовак фарміруе вялікія чароды, якія складаюцца з некалькіх тысяч асобін.