Краявая плоць чэляса
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Краява́я плоць (лац.: praeputium; грэч. πόσθη) — скура, якая пакрывае ў мужчын і некаторых жывёл галоўку чэляса. Падчас эрэкцыі звычайна ссоўваецца —менавіта таму галоўка чэляса агаляецца. У некаторых выпадках краявая плоць чэляса даволі кароткая — тады галоўка чэляса заўсёды будзе голая. З галоўкай чэляса краявая плоць звязваецца з дапомогай вуздэчкі краявой плоці[1]. Адпаведна з нормамі некаторых рэлігій (напрыклад, ісламу і іудаізму) краявая плоць чэляса абразаецца.
Захворванні [правіць]
- Фімоз — звужэнне краявой плоці чэляса, пры якім галоўка чэляса не агаляецца ці агаляецца насілу і з адчуваннем болю.
Дадатковыя выявы [правіць]
Зноскі
- ↑ Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. Пособие: В 4 т. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010.