Краіна мумітроляў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мумідом у Краіне мумітроляў

Краіна мумітроляў або Мумісвет (фінск.: Muumimaailma, шведск.: Muminvärlden), афіцыйнае англійскае найменне Moomin World — тэматычны забаўляльны парк у Фінляндыі, прысвечаны персанажам серыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў.

Парк заснаваны Дэнісам Ліўсанам у 1993 годзе[1]. Паркам кіруе кампанія Muumimaailma Oy, 75 % якой належыць CreaArt Holding Ab[2].

Галоўныя ролі Краіны мумітроляў у персанажаў сямейства Мумітроляў — Мумітаты, Мумімамы і ўласна самога Мумітроля, ёсць і іншыя персанажы — Хемулі, Фрокен Снорк, Малая Мю і Снусмумрык. Таксама востраў насяляюць самыя розныя казачныя істоты.[1]

2013[правіць | правіць зыходнік]

Тэма лета 2013 — гісторыя пра гіганцкі гарбуз. Тэма і гісторыя добра прасочваецца і ў прадстаўленнях тэатра «Emma», і ў гарбузовай хацінцы на двары Мумідома, і ў дзіцячых вырабах.[1]

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • 4-е месца ў дзесятцы забаўляльных паркаў свету паводле «Independent of Sunday» у 2005;[1]
  • прыз «Golden Pony» (The Games & Parks Industry Magazine) у 2007 годзе.[1]

Таксама кампанія Muumimaailma Oy атрымала ўзнагароду за адказны падыход да дзейнасці.[1]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Summer 2013: The Giant Pumpkin (руск.)  (Праверана 22 студзеня 2014)
  2. http://www.muumimaailma.fi/en/moomin_world/muumimaailma_oy

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons