Краіны Паўночнай Еўропы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Краіны Паўночнай Еўропы: Данія, Швецыя, Нарвегія і Фінляндыя.

Краіны Паўночнай Еўропы (шведск.: Norden, англ.: Nordic countries) — культурна-палітыка-геаграфічны рэгіён у Еўропе, які ўключае дзяржавы Скандынавіі (Данію, Швецыю і Нарвегію) і гістарычна звязаныя з імі дзяржавы Фінляндыю і Ісландыю, а таксама Грэнландыю і Фарэрскія астравы (з'яўляюцца часткай Даніі). Ва ўжытку ўсе краіны гэтага рэгіёна часам памылкова называюць Скандынавіяй, што няслушна, з прычыны таго, што Ісландыя і Фінляндыя не з'яўляюцца часткай Скандынавіі.

Характэрнай асаблівасцю нацыянальных сцягоў краін Паўночнай Еўропы з'яўляецца выява крыжа, зрушанага ад цэнтра налева.

Дзяржаўная і нацыянальная сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

На дзяржаўных сцягах усіх краін Паўночнай Еўропы намаляваны характэрны крыж, зрушаны ад цэнтра налева. Самым раннім сцягам, на якім з'явіўся такі крыж, з'яўляецца сцяг Даніі.

Данія


Ісландыя


Нарвегія


Фінляндыя


Швецыя

Пашпартны і працоўны саюз[правіць | правіць зыходнік]

Краіны Паўночнай Еўропы (за выключэннем Грэнландыі) утвараюць пашпартны саюз, створаны ў 1954 годзе. Грамадзяне краін-удзельніц саюза могуць свабодна перасякаць межы ўнутры саюза, не прад'яўляючы і нават не маючы пры сабе пашпарт (аднак дакументы, якія падцвярджаюць асобу, мець усё ж неабходна), а таксама працаўладкоўвацца без атрымання дазволу на працу. Цікава, што Нарвегія, у адрозненне ад Даніі, Швецыі і Фінляндыі, не з'яўляецца членам Еўрасаюза.

Тэрміналогія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін Паўночная Еўропа у вышэйзгаданым значэнні (як культурна-геаграфічны рэгіён, звязаны са Скандынавіяй) не варта блытаць з Паўночнай Еўропай у сучасным палітыка-геаграфічным сэнсе (апошні значна шырэйшы ў сваім азначэнні і супрацьпастаўляецца Паўднёвай і Усходняй Еўропе). Так, паводле афіцыйнай класіфікацыі ААН, да Паўночнай Еўропы (англ.: Northern Europe) апроч пералічаных дзяржаў адносяць краіны Прыбалтыкі (Эстонію, Латвію, Літву), Вялікабрытанію і Ірландыю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]