Круглянскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Магілёўская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Круглае |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 86,9 %, руская 11,92 % Размаўляюць дома: беларуская 66,73 %, руская 25,65 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
15 761 чал.[1] (16-е месца) |
| Шчыльнасць | 17,87 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 94,46 %, рускія — 4,05 %, іншыя — 1,49 %[1] |
| Плошча | 881,81[2] км² (18-е месца) |
| Часавы пояс | +2 |
Круглянскі раён. Раён у складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Круглае.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Раён утвораны ў 17 ліпеня 1924 г. У 1931 г. быў скасаваны, у 1935 г. адноўлены; ў 1951 г. зноў скасаваны, у цяперашніх межах адноўлены ў 1966 г.
Тэрыторыя раёна была заселена ў глыбокай старажытнасці. У эпоху неаліту (3-5 тыс. да н.э.) тут пражывалі плямёны Верхнядзвінскай культуры.
Круглае, якое атрымала назву ў сувязі з размяшчэннем ў коле рэк Друць, Сітня і Гнілка, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў 1524 годзе. У 1967 г. яму прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 9-13 тыс. гісторыя Кругляншчыны звязана з Полацкім і Друцкім княствамі. У пачатку 17 ст. Круглае, Цяцерын і іншыя маёнткі становяцца ўласнасцю Льва Сапегі, канцлера Вялікага княства Літоўскага.
У 1654 г. падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай пад Шапялевіч адбылася бітва, у якой літоўскае войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам пацярпела паразу. У ліпені 1655 г. у Круглым размяшчалася стаўка цара Аляксея Міхайлавіча.
У 1750 г. Міхаіл Казімір Агінскі (вядомы палітычны дзеяч) уступіў у валоданне сваімі вотчынамі, сярод якіх былі і шматлікія маёнткі на Кругляншчыне.
У 1782 г. Кацярына ІІ пажалавала Круглае з яго ўгоддзямі княгіні Кацярыне Раманаўне Дашкавай (прэзідэнт Расійскай акадэміі, дырэктар Пецярбургскай акання), якая валодала ім да 1810 г.
Па ініцыятыве княгіні ў 1785 г. сяло Круглае было пераведзена ў разрад мястэчка. У 1802 г. К. Дашкава асвяціла праваслаўную царкву, пабудаваную на яе сродкі ў Круглым, у імя святых Кіра і Іаана. У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай уся тэрыторыя Кругляншчыны ўвайшла ў склад Расіі. У 1812 г. чатыры месяцы працягвалася акупацыя Кругляншчыны французамі. У лістападзе 1812 г. у маёнтку графа Варанцова знаходзілася галоўная кватэра М. І. Кутузава. У 1833 г. м. Круглае на аўкцыёне ў Санкт-Пецярбургу набыў князь Сцяпан Аляксеевіч Крапоткін.
У другой палове 19 ст .- пачатак 20 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіліся буйныя памешчыцкія валоданні, гаспадарка якіх перабудоўваўся на капіталістычных лад, адкрываліся вытворчасці па перапрацоўцы і выпуску прадукцыі з мясцовай сыравіны. Былі шырока распаўсюджаны сялянскія промыслы (сталярны, швейны, сапожны, бандарны, ганчарны, кавальскі, вытворчасць сукна і льняных тканін).
З 1884 г па 1898 г. на тэрыторыі раёна ў в. Тубышкі пражываў рускі генерал, нацыянальны герой Сербіі, першы губернатар Туркестанскага краю Міхаіл Рыгоравіч Чарняеў (нарад.1828 г., памёр 1898 г.). У пачатку 20 ст. на Кругляншчыне ў в. Лыскаўшчына пражываў вядомы рускі мастак-перадвіжнік Мікалай Васільевіч Неўрэў (род.1830 г., памёр 1904 г.).
Савецкая ўлада на Кругляншчыне была абвешчаная 17 лістапада 1917 года У раёне пачаліся глыбокія пераўтварэнні ў эканоміцы і сацыяльным жыцці. Інтэнсіўна развівалася калектыўны сельская гаспадарка, перапрацоўчая прамысловасць, будаваліся клубы, хаты-чытальні, школы.
Перад Вялікай Айчыннай вайной 1941—1945 гг. у раёне пражывала каля 40 тыс. чалавек, у т.л. у круглым — 1,2 тыс. чалавек. Самым буйным прадпрыемствам быў ільнозавод, дзе колькасць працоўных даходзіла да 130 чалавек.
З 8 ліпеня 1941 г па 28 чэрвеня 1944 г. тэрыторыя раёна была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Былі спалены вёскі Гоенка і Бярозка. 1144 мірных жыхара былі расстраляныя, 1527 чалавек гвалтоўна скралі ў Германію. На тэрыторыі раёна дзейнічала 8-я партызанская брыгада пад камандаваннем Сяргея Георгіевіча Жуніна — Героя Савецкага Саюза, атрад «чэкіст» пад камандаваннем Герасіма Аляксеевіча Кірпіча.
Найбольшае сацыяльна-эканамічнае развіццё раён атрымаў пасля аднаўлення ў 1966 годзе. Будаваліся аб’екты сацкультбыту, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў. Вялікая праца была праведзена па будаўніцтве сеткі дарог з цвёрдым пакрыццём.
У цяперашні час раён працягвае дынамічна развівацца.
[правіць] Геаграфічнае становішча
Плошча 900 км².
Раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны і Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхню хваліста-раўнінная, пераважаюць вышыні 180—200 м над узроўнем мора, самы высокі пункт (223 м) размяшчаецца каля вёскі Баканава.
Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіравы матэрыял, гліны і суглінкі для грубай керамікі.
Сярэдняя тэмпература студзеня — −7,6 градусаў, ліпеня — 17,8 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў 626 мм у год. Вегетацыйны перыяд 186 сутак.
Асноўныя рэкі — з поўначы на поўдзень цэнтральную частку раёна перасякае рака Друць з прытокамі Бярозаўка, Асліўка з Рутай, Каменка, Гнілка, Вабіч; на захадзе рака Можа з Бярозка.
У Круглянскім раёна размешчаны азёры Яложынскае, безыменныя. На рацэ Друць створана Цяцерынскае вадасховішча.
Глебы дзярнова-падзолістыя (60,1 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (28,6 %). Лесам занята 26 % тэрыторыі раёна, з іх 19,8 % штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Асноўныя лясныя масівы на захадзе, пераважаюць хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы. Плошча балотаў 3,8 %, найбуйнейшае балота Шчыток.
Помнікі прыроды раёна — возера Хатамка каля вёскі Шапялевічы, крыніцы каля вёсак Прыгоні, Цяцерын.
[правіць] Прамысловасць і сельская гаспадарка
Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля), льнаводства. Сельгаспрадпрыемствы вырошчваюць збожжа, кукурузу, лён, бульба, буракі, рапс.
Прамысловасць прадстаўлена вытворцамі электраэнергіі, прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі па першаснай апрацоўцы лёну.
[правіць] Адукацыя і сацыяльная сфера
У раёне дзейнічаюць 6 сярэдніх школ, 2 базавыя, 4 пачатковыя школы, тэрытарыяльна-школьны комплекс у вёсцы Філатава (сярэдняя школа, дзіцячы сад, філіял дзіцячай школы мастацтваў, аддзяленне раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы), 3 комплексу сярэдняй школы з дзіцячым садам, цэнтр пазакласнай дзейнасці вучняў, 11 дзіцячых садкоў, 8 дамоў культуры, 22 клуба, 23 бібліятэкі, 4 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 9 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
[правіць] Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 19,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 9 тыс. Усяго налічваецца 152 сельскіх населеных пункта, 7 сельсаветаў: Камсенічскі, Круглянскі, Кручанский, Ляснянскі, Рубежскі, Цяцерынскі, Шапялевічскі.
[правіць] Транспарт
Праз раён праходзяць аўтадарогі на Магілёў, Талачын, Шклоў і Бялынічы.
[правіць] Культура
Ёсць музей вырабаў з саломкі і падручных матэрыялаў.
[правіць] Адпачынак і забавы
Аб’екты вольнага часу Круглянскага раёна
- Раённы Дом культуры, г. п. Круглае, вул. Савецкая, 60
- Дом рамёстваў, г. п. Круглае, вул. Савецкая, 53а
- Моладзевы цэнтр вольнага часу і забаў, г. п. Круглае, вул. Паркавая, 28
Аб’екты размяшчэння Круглянскага раёна
- Гасцініца «Друць», г. п. Круглае, вул. Савецкая, 36
Аб’екты адпачынку і аздараўлення Круглянскага раёна
- Паляўнічая база «Падар», Круглянскі раён, в. Падар
[правіць] Славутыя мясціны
- царква Траецкая. Дата будаўніцтва: пасля 1990 года
- Возера Хатомле знаходзіцца 1,5 км паўднёва-заходней в. Гоенка. Плошча воднага люстэрка 1,2 га. Возера — помнік прыроды мясцовага значэння.
- Цяцерынскае вадасховішча. Знаходзіцца ў в. Цяцерын. Плошча воднага люстэрка 458 га.
- Пабудовы XIX стагоддзя. Знаходзяцца ў вёсцы Тубушкі. Капліца і сядзібны дом.
- Царква Пакроўская. Знаходзіцца ў вёсцы Дудаковічы. Дата пабудовы — 2-я палова XIX ст.
- Стары Млын
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
- Круглянскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globus.tut.by
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Круглянскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарадскія пасёлкі | Круглае | |
| Сельсаветы | Комсеніцкі с/с • Круглянскі с/с • Кручанскі с/с • Ляснянскі с/с • Рубежскі с/с • Цяцерынскі с/с • Шапялевіцкі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||
