Крумкач, верш
| Літаратурны твор | |||
| Крумкач | |||
| The Raven | |||
|
Ілюстрацыя Гюстава Дарэ да «Крумкача» |
|||
| Жанр: |
верш |
||
|---|---|---|---|
| Аўтар: | |||
| Мова арыгінала: | |||
| Публікацыя: | |||
| Пераклад на беларускую: | |||
«Крумкач» (англ.: The Raven) — адзін з найбольш вядомых вершаў амерыканскага паэта і пісьменніка Эдгара Алана По, упершыню апублікаваны ў 1845 годзе. Твор адзначаецца музыкальнасцю, стылізаванасцю мовы, звышнатуральнай атмасферай і апісвае таямнічы візіт гаворачага крумкача да апантанелага закаханага, даводзячы яго пакрысе да стану вар’яцтва. Закаханы часцей за ўсё атаясамліваецца са студэнтам[1][2], які пакутуе ад страты сваёй каханай Лінор. Седзячы на бюсце Палады, крумкач падахвочвае яго душэўныя пакуты, пастаянна паўтараючы слова «Nevermore». У паэме выкарыстаны шэраг фальклорных і класічных адсылак.
По сцвярджаў, што гэты верш пісаўся «з дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю, з якімі рашаюць матэматычныя задачы», імкнучыся напісаць верш, які б задавальніў адначасова і літаратурназнаўчыя, і папулярныя густы, як ён адзначаў у сваім эсэ «Філасофія творчасці». Да стварэння верша Эдгара По натхніў гаворачы крумкач з навэлы Чарльза Дзікенса «Барнабі Радж»[3]. Складаны рытм і вершаваны памер По пазычыў з верша Элізабет Барэт «Заляцанне да Лэдзі Геральдзіны». Аўтар таксама выкарыстоўвае ўнутраную рыфму і алітэрацыю.
«Крумкач» быў апублікаваны 29 студзеня 1845 года ў газеце «New York Evening Mirror». Публікацыя гэтага верша зрабіла По вельмі папулярным цягам яго жыцця, хоць і не прынесла значнай фінансавай выгады. «Крумкач» з'яўляецца адным з найвядомейшых калі-небудзь напісаных вершаў[4].
Глядзіце таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Meyers, Jeffrey. Edgar Allan Poe: His Life and Legacy. New York City: Cooper Square Press, 1992. С. 163 (англ.)
- ↑ Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 239 (англ.)
- ↑ Kopley, Richard and Kevin J. Hayes. "Two verse masterworks: 'The Raven' and 'Ulalume'", collected in The Cambridge Companion to Edgar Allan Poe, edited by Kevin J. Hayes. New York: Cambridge University Press, 2002. C. 192 (англ.)
- ↑ Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 237 (англ.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крумкач, верш- Пераклады Алега Мінкіна і Андрэя Хадановіча