Крушына

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крушына
Rhamnus frangula
Крушына ломкая (Rhamnus frangula)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ружакветныя

Сямейства:

Крушынавыя

Род:

Крушына

Навуковая назва

Frangula Mill.

ITIS   500850
NCBI   106676

Крушына (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.

Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — крушына ломкая; 4 інтрадукаваныя: крушына скальная, Пурша, вызубленая крушына, каралінская крушына.

Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.

Літаратура[правіць]

  • Крушына // БЭ ў 18 тамах. Т.8. Мн., 1999. С.492